У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Аскерка .
Антоні Аскерка (каля 1670 — пасля 3 лістапада 1734 ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Мазырскі чашнік з 1697 , маршалак з 1713 , староста ў 1722 —1724 , вялікі пісар літоўскі ў 1724 —1726 , кашталян новагародскі з 1726 ; пасол на соймы 1712 , 1717 , 1720 , 1733 , дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1709—10.
Быў прыхільнікам Радзівілаў , варагаваў з Сапегамі .
З-за таго, што згодна са шлюбнай дамовай ахрысціў свайго сына Міхала Стафана паводле кальвінскага абраду,
быў засуджаны да пазбаўлення ўрадаў, маёнткаў і жыцця (прысуд адменены пасля пераходу сына ў каталіцтва).
Сям'я
Сын Міхала Аскеркі і Канстанцыі Яленскай , унук Самуэля Аскеркі .
Жанаты з Ганнай Грабоўскай , потым з Сафіяй Календай , меў сыноў Гервазыя Людвіка , Рафала Алойзы , Міхала Стэфана , Казіміра Мацея , Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда .
Зноскі
Літаратура
Антоні Аскерка — продкі
Пісары вялікія і польныя пасля рэформы 1566 года