Скончыў пачатковую школу Хінка Смрэкара, і ў 1984 г. — эканамічны факультэт Універсітэта Любляны. Летам 1991 г. скончыў магістратуру таго ж факультэта.
З 1985 па 1992 гг. ён працаваў у якасці памочніка дырэктара Інстытута макраэканамічнага аналізу і развіцця. З 1992 г. быў дарадцам па прыватызацыі пры ўрадзе Я. Дрноўшака. У 1993 г. ён быў прызначаны статс-сакратаром у Міністэрстве эканомікі і развіцця, у якім быў адказным за галіну прыватызацыі і рэгіянальнага развіцця. З 1996 па 2000 гг. міністр працы, сям’і і сацыяльных спраў, а з 2000 да 2002 гг. — м іністр фінансаў ва ўрадах Я. Дрноўшака.