У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гарбацэвіч.
Антон Маркавіч Гарбацэвіч |
Дата нараджэння |
13 лютага 1912(1912-02-13) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
2 ліпеня 1981(1981-07-02)[1][2] (69 гадоў) |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць |
СССР |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Антон Маркавіч Гарбацэвіч (13 лютага 1912, в. Залессе, Асіповіцкі раён — 1981) — работнік прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[3].
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1912 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковага настаўніка. Батрачыў на заможнанага селяніна, быў сельскім пастушком[4].
З 1927 года працаваў на Ялізаўскім шклозаводзе, з 1930 года — на торфапрадпрыемстве «Татарка»[4].
У 1936 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў палкавую школу, набыў ваенную спецыяльнасць сувязіста, атрымаў званне старшыны[4]. З верасня 1939 годзе прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, у савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнах. Ваяваў на Паўночна-Заходнім фронце[3].
Пасля вайны працаваў на торфапрадпрыемстве «Татарка» Асіповіцкага раёна[4]. У 1960-72 слесар механічнага цэха[3]. Брыгада на чале з ім працавала паспяхова i творча, уносячы эфектыўныя змяненні ў канструкцыю машын па здабычы торфу[4].
За значныя поспехі ў выкананні сямігадовага плана па развіццю тарфяной прамысловасці[3] 29 чэрвеня 1966 г. Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[4].
А. М. Гарбацэвіч памёр у 1981 годзе[4].
Зноскі
Літаратура
- Вызначыліся працай // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Асіповіцкага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 2002. — С. 610.
- Горбацевич Антон Маркович // Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005 — Ч. 2. — С.118.