Антон Антонавіч Ляшчынскі |
Дата нараджэння |
27 ліпеня 1962(1962-07-27)[1] (62 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
графік |
Месца працы |
|
Вучоба |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ляшчынскі.
Антон Антонавіч Ляшчынскі (нар. 27 ліпеня 1962, в. Суворава, Паўладарская вобласць, Казахстан) — беларускі мастак-графік.
Біяграфія
Нарадзіўся 27 ліпеня 1962 года ў вёсцы Суворава Паўладарскай вобласці Казахстана. Скончыў у 1988 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1988 года. З 1990 года выкладае ў Гродзенскім універсітэце[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[2].
Жыве ў г. Гродна[2].
Творчасць
Працуе ў станковай графіцы (манатыпія, гуаш). Асноўныя творы: лісты «Паміж небам і зямлёй», «Ноч», «Вечар», «Перад навальніцай», «Партрэт жонкі», «Востраў мары», «Дзейства», «Бясконцасць»; цыклы «Акт» і «Рухомае ў рухомым»[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі