Антон Іванавіч Марэцкі (13 чэрвеня 1936, в. Андрыеўшчына) — філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1979).
Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Крупскай (1956), Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага (1964). У 1964—1966 г. выкладчык Аршанскага педагагічнага тэхнікума, у 1966—1969 гг. аспірант кафедры філасофіі Мінскага педагагічнага інстытута імя Горкага. У 1971 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Інтэрнацыянальная існасць савецкага патрыятызму». З 1975 г. дацэнт кафедры філасофіі Беларускага ўніверсітэта культуры, дэкан факультэта. Аўтар шэрагу навуковых прац.
Зноскі
Літаратура
- Марэцкі Антон Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 607.