Выхаванец Аршанскай СДзЮШАР №2. Першы трэнер — Аляксандр Рыгоравіч Стаброўскі (бацька Андрэя)[1]. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Сяргея Сяргеевіча Варыводава[2].
У 2014—2023 гадах быў у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду. У Адзінай Лізе ВТБ сезона 2021/22 у складзе БК «Цмокі-Мінск» Андрэй узяў удзел у 17 сустрэчах. Сярэдняя статыстыка склала: каля 15 хвілін гульнявога часу, 7.1 ачкоў у сярэднім за гульню, 1.2 падбор, 1.1 перадача. Сезон 2022/2023 пачынаў у складзе БК «Мінск» у Адзінай лізе ВТБ.
У студзені 2023 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Русічы» з горада Курска. У ліпені 2024 года вярнуўся ў БК «Мінск»[3].
Выступаў за юнацкую (2013), юніёрскую (2015), моладзевую (2016—2017) і нацыянальную (2019—2022) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[4].