Андрэа Шушняра (харв.: Andrea Šušnjara; нар. 26 лютага 1987, Спліт, Харватыя) — харвацкая фолк- спявачка, прадстаўніца Харватыі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2009»[1].
На песенным конкурсе Андрэа разам з Ігарам Цукровым выканала песню «Lijepa Tena» (з харв. — «Прыгожая Тэна»). Магчымасць удзельнічаць у «Еўрабачанні» дуэт атрымаў пасля перамогі на фестывалі «Dora 2009», які з’яўляецца таксама нацыянальным адборачным конкурсам для «Еўрабачання». У фінале спявачка набрала 45 балаў і фінішавала 18-й.
Раней Шушняра спрабавала ўзяць удзел на «Еўрабачанне 2004», але на адборы заняла толькі 2-е месца, саступіўшы Івану Мікулічу.
З 2010 года прымае ўдзел у мясцовым фальклорным ансамблі «Magazin[en]»[2].
Зноскі