Андрэа Полак

Андрэа Полак
ням.: Andrea Pollack
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя плаванне[d][1]
Нарадзілася 8 мая 1961(1961-05-08)
Памерла 11 сакавіка 2019(2019-03-11) (57 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,64 м
Вага 61 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэа Полак (ням.: Andrea Pollack, у замужжы Пінске, ням.: Pinske; 8 мая 1961, Шверын — 11 сакавіка 2019, Берлін) — нямецкая плыўчыха, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка Еўропы.

Біяграфія

Андрэа Полак нарадзілася ў 1961 годзе ў Шверыне. На летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года 15-гадовая Полак перамагла на дыстанцыі 200 м батэрфляем, а таксама ў складзе зборнай ГДР у камбінаванай эстафеце 4×100 метраў. Яна таксама заваявала сярэбраныя медалі на дыстанцыі 100 м батэрфляем і ў эстафеце 4×100 метраў вольным стылем у складзе зборнай ГДР. Заваявала два залатыя медалі на Чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту 1977 года. На летніх Алімпійскіх гульнях 1980 гады ў Маскве каманда ГДР ізноў заняла першае месца ў камбінаванай эстафеце. Таксама Полак заняла другое месца на дыстанцыі 100 м батэрфляем, саступіўшы суайчынніцы Карэн Метчук.

За сваю спартыўную кар’еру Полак устанавіла 7 сусветных рэкордаў. Яна была адной з найбольш паспяховых плыўчых батэрфляем у ГДР. У 1987 годзе яна была ўключана ў Залу Славы сусветнага плавання. Пасля Поллак прызналася, што па ўказанні трэнераў прымала допінг.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры Поллак на працягу амаль 40 гадоў працавала фізіятэрапеўтам у цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі ў Берліне. Яна была замужам за веласіпедыстам Норбертам Пінске. Іх сын Міхаэль (нар. 1985) стаў дзюдаістам, браў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года. Андрэа памерла ў 2019 годзе ў Берліне на 58-м годзе жыцця ад раку.

Зноскі

  1. Andrea Pollack // (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!