Анджэй Анцу́та (польск.: Andrzej Ancuta, 10 лютага 1919, Мінск — 14 лютага 2009, Варшава, Польшча) — польскі аператар і фатограф.
Біяграфія
Падчас Другой сусветнай вайны служыў у падпольных кінематаграфічнай і фатаграфічнай групах Арміі Краёвай (псеўданім «Coeur») у званні падхарунжага. Пасля капітуляцыі Варшаўскага паўстання знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лагеры STALAG XVIII-C Markt Pongau (№ 103460).
Пасля вайны быў аператарам першых польскіх пасляваенных фільмаў — «Апошні этап» і «Рабінзон варшаўскі».
З 1950 па 1996 год выкладаў на аператарскім факультэце Дзяржаўнай Вышэйшай кінематаграфічнай, тэлевізійнай і тэатральнай школы ў Лодзі. З 1975 па 1978 год быў прарэктарам і з 1987 па 1990 год — кіраўніком класа аператарскага мастацтва.
Напісаў некалькі навучальных дапаможнікаў па аператарскім мастацтве.
Зноскі
- ↑ а б Andrzej Ancuta // e-teatr.pl — 2004.