Анатоль Сямёнавіч Паламарчу́к[1] (25 мая 1920, вёска Вэрхіўка, Барскі раён, Вінніцкая вобласць — 23 чэрвеня 1979) — беларускі вучоны ў галіне батанікі. Доктар біялагічных навук (1965), прафесар (1966).
Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1942 годзе. З 1969 года загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па марфалогіі, генезісе і тэрагенезісе, біялогіі і экалагічнай радыебіялогіі караняплодаў, фізіялогіі росту раслін, насенняводстве і селекцыі сельскагаспадарчых культур. Кіраваў складаннем гербарыя Палесся (35 тысяч аркушаў).
Працы
- Генезис, тератология, радиация и условия формирования корнеплода : Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора биологических наук / Всесоюз. акад. с.-х. наук им. В. И. Ленина. Всесоюз. науч.-исслед. ин-т растениеводства. — Ленинград : [б. и.], 1964. — 59, 9 л. ил.
- Заповедник на Припяти. Мн., 1976 (у сааўт.);
- Гербарий Белорусского Полесья кафедры ботаники Гомельского университета (разам з Г. Л. Паламарчук) // Ботанич.журн. 1978, Т.63, № 7
Зноскі
Літаратура
Спасылкі