Скончыў Мінскі будаўнічы тэхнікум у 1964 годзе, Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. У 1969—1993 гадах — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, начальнік аддзела маналітнага домабудавання ў Белдзяржпраекце[1]. У 1992—1997 гг. кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, саўладальнік будаўнічай кампаніі «СП Тамбаз» у Мінску. З 1997 г. працуе ў Чыкага (ЗША), уладальнік архітэктурна-будаўнічай кампаніі «Absolute construction, inc» .
Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1986) за распрацоўку жылых будынкаў у канструкцыях з маналітнага жалезабетону, дыпломам II ступені ВДНГ БССР (1985) за распрацоўку аб’ёмна-прасторавых архітэктурных рашэнняў жылых і грамадзянскіх будынкаў[1].