Анамасты́чны слоўнік, анамастыко́н, слоўнік (або спіс) аб'ектаў анамастыкі — назваў ці імёнаў уласных.
Паводле тыпу пералічаных аб'ектаў выдзяляюцца А.с. антрапонімаў — антропаніміко́н (антропамастыко́н), або тапонім — тапаніміко́н (тапонамастыко́н).
Антропанімікон звычайна складаецца асобна для імён, імён і патронімаў ад іх, для прозвішчаў, мянушак і прыдомкаў або гербавых назваў. Таксама антропаніміконам можа быць збор імён, якія ўжываюцца пэўным народам, народнасцю, рэлігійнай супольнасцю і пад., у пэўны час.
Вядомыя анамастычныя слоўнікі гістарычных імён:
- Н. М. Тупиков. Словарь древнерусских личных собственных имён. — СПб, 1903. — II+857с. Толькі некананічныя мужчынскія, жаночыя імёны і патронімы Русі і Расіі са старажытнасці да канца 17 ст.;
- Slownik staropolskich nazw narodowych. У 7 т. — Wroclaw, Ossolineum, 1965—1987. Пад рэд. і уступ Вітальда Ташыцкага. Польскія імёны, прозвішчы, мянушкі ад 10 ст. да 1500, сабраныя ў праўных дакументах.
- Indeks... pod red. A.Cieslikowej i M.Malec. — Krakow, 1993. Індэкс да вышэйпамянёнага слоўнка.
- Бірыла М.В. Беларуская антрапанімія. Ч.1. Уласныя імёны, мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. — Мінск, 1966.
- Бірыла М.В. Беларуская антрапанімія. Ч.2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. — Мінск, 1969.
- Бірыла М.В. Беларуская антрапанімія. Ч.3. Структура ўласных мужчынскіх імён. — Мінск, 1982.
Вядомыя анамастычныя слоўнікі сучасных імён:
- Slownik imion wspolczesnie w Polsce uzywanych, wydal K. Rymut, Krakow, 1995. Імёны польскіх грамадзян усіх нацыянальнасцяў, каля 20 тыс. адзінак.
- Slownik nazwisk wspolczesnie w Polsce uzywanych, wydal K. Rymut, tom I-X, Krakow, 1992-1994. Прозвішчы польскіх грамадзян усіх нацыянальнасцяў, зв. 811 тыс. адзінак.