Амінды́ўскія астравы (англ.: Amindivi Islands) — група астравоў у Аравійскім моры, на захадзе ад Малабарскага ўзбярэжжа паўвострава Індастан на поўнач ад Лакадыўскіх астравоў. Скдадаецца з атолаў і трох рыфаў. Галоўны востраў групы — Аміні. Плошча 9,26 км². Насельніцтва 19 тыс. чал. (2001). Належаць Індыі, уваходзяць у склад астраўной саюзнай тэрыторыі Лакшадвіп. Клімат субэкватарыяльны, мусонны.