Аліна Маратаўна Кабаева (нар. 12 мая 1983, Ташкент) — расійская спартсменка (мастацкая гімнастыка), грамадскі і палітычны дзеяч. З верасня 2014 года — Старшыня савета дырэктараў холдынгу «Нацыянальная Медыя Група». З 2016 года ўзначальвае савет дырэктараў ЗАТ «Спорт-Экспрэс».
Алімпійская чэмпіёнка на Гульнях 2004 года ў індывідуальным мнагабор’і і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года ў індывідуальным мнагабор’і. Двухразовая абсалютная чэмпіёнка свету (1999 і 2003). Пяціразовая абсалютная чэмпіёнка Еўропы (1998—2000 2002, 2004). Шасціразовая абсалютная чэмпіёнка Расіі (1999—2001, 2004, 2006—2007). Заслужаны майстар спорту Расіі.
Член Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія» (2001—2005). Член Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі (2005—2007). Дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійска Федэрацыі 5-га (2007—2011) і 6-га скліканняў (з 4 снежня 2011 года па 15 верасня 2014 года).
Узнагароджана ордэнамі Дружбы (2001) і «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2005), а таксама Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2013).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 ліпеня 2016.
- ↑ Alina Kabajeva // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001. Праверана 3 сакавіка 2023.