На прафісійным ўзроўні пачала выступаць у брэсцкіх клубах «Жамчужына» і «Вікторыя-86» у вышэйшай лізе Беларусі. У 2011 годзе перайшла ў ЖФК «Мінск», у якім выступала наступныя чатыры сезоны, была чэмпіёнкай краіны (2013, 2014) і срэбным прызёрам (2012), уладальніцай (2013, 2014) і фіналісткай (2012) Кубка Беларусі, уладальніцай нацыйнага Суперкубка (2014). У складзе «Мінска» брала ўдзел у матчах еўракубкаў. Пасля сыходу са сталічнай каманды, у 2015—2016 гадах гуляла за клуб «Надзея-Дняпро» (Магілёў), стала двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.
У 2017 годзе перайшла ў расійскі клуб «Данчанка» (Азоў), але правяла ў яго складзе толькі адзін матч у вышэйшым дывізіёне Расіі.
Пасля вяртання ў Беларусь правяла яшчэ адзін сезон у складзе «Мінска», з якім стала чэмпіёнкай, уладальніцай Кубка і Суперкубка Беларусі 2018 года. Потым гуляла за клубы «Бабруйчанка» (Бабруйск) і «Зоркая-БДУ» (Мінск).
З 2004 года выступала за нацыйную зборную Беларусі.