З 1984 гады ўручаюцца толькі дзве ступені — Залаты ордэн і Сярэбраны ордэн[1].
Правілы ўзнагароджання
Ордэн з'яўляецца персанальнай узнагародай, якая прысуджаецца ад імя МАК за асаблівыя заслугі перад алімпійскім рухам.
Дзеючыя члены МАК ордэнам не ўзнагароджваюцца.
З 2002 года ўведзены дадатковыя абмежаванні на ўзнагароджанне ордэнам:
Спынена ўзнагароджанне спартсменаў-уладальнікаў алімпійскіх медаляў, паколькі яны ўжо маюць найбольш прэстыжную ўзнагароду ў алімпійскім руху.
Абмежавана колькасць узнагарод, якія прысуджаюцца дзеячам адной краіны: не больш за адзін ордэн у год.
Зноскі
↑Marie-Hélène Roukhadzé. The Olympic Order(англ.). The Olympic Winter Games: Fundamentals and Ceremonies. МАК (31 студзеня 2002). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 21 снежня 2011.