Пачаў займацца футболам у Мінску, але першым прафесійным клубам стаў салігорскі «Шахцёр», за які выступаў з 2005 года. З 2007 года стаў прыцягвацца да асноўнага складу, Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а з 2011 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У «Шахцёры» гуляў на пазіцыі флангавага (левага або правага) паўабаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Балановічам і Паўлам Сітко.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. У сезоне 2014 працягваў трывала гуляць у аснове, звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы, але часам апускаўся да абаронцы.
У снежні 2014 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[5]. Сезон 2015 распачаў, выходзячы на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў выхадзіць на замену, а ў ліпені 2016 года замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчан. У сезоне 2017 стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, а праз месяц вярнуўся ў стартавы склад. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся ў стартавы склад.
У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу, толькі ў маі і з кастрычніка не гуляў з-за траўм. У снежні 2019 года стала вядома, што Рыас пакідае БАТЭ[6].
У студзені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. У сезоне 2020 трывала выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак у студзені 2021 года быў пераведзены ў дубль[8] і перастаў з’яўляцца на полі. Большую частку сезона 2021 правёў у дублі, толькі з верасня зноў стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].
У ліпені 2022 года далучыўся да «СДЮШАР Дынама» ў Другой лізе[10], дзе выступаў да канца сезона 2022.
Міжнародная кар’ера
У пачатку 2016 года цікавасць да Рыаса сталі праяўляць функцыянеры нацыянальнай зборнай Перу[11], але паўабаронца так і не згуляў за паўднёваамерыканскую каманду. 31 жніўня 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі (1:0).
Сям’я
Бацька — перуанец, маці — беларуска (таму Аляксей мае двайное грамадзянства). Мае родзічаў у Перу.