Аляксандра Мікалаеўна Чарадко́ва (руск.: Александра Николаевна Чередкова; 9 мая 1913 — 1980[3]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1962).
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Углынь Маскоўскай губерні (зараз у Рузскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі). У 1931 годзе скончыла Маскоўскі педагагічны тэхнікум Прафінтэрна[4], у 1935 годзе — Ленінградскі ветэрынарны інстытут (сучасная Санкт-Пецярбургская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). Да 1937 года працавала ветэрынарным урачом на 16-м конным заводзе імя С. М. Будзённага. З 1939 года праходзіла навучанне ў аспірантуры Ленінградскага ветэрынарнага інстытута пры кафедры нармальнай фізіялогіі. Была прызваная на службу ў Чырвоную Армію ў якасці начальніка ветэрынарнай службы 79-га стралковага палка 123-й дывізіі. Пасля звальнення са службы ў канцы 1940 года вярнулася да навучання ў аспірантуры і абараніла дысертацыю на званне кандыдата навук. Зноў бы прызваная на службу у Чырвоную Армію на пасаду выкладчыка ваенна-ветэрынарнага вучылішча. У 1944—1961 гадах у Ленінградскім ветэрынарным інстытуце. У 1958 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Фізіялогія стрававання сельскагаспадарчых жывёл». У 1961—1970 гадах А. М. Чарадкова працавала ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, узначальвала кафедру нармальнай і паталагічнай фізіялогіі.
Навуковая дзейнасць
А. М. Чарадкова займалася даследаваннямі абмену рэчываў, стрававання сабак, свіней, авечак і іншых жывёл, вугляводна-ліпіднага абмену і малочнай прадукцыйнасці буйной рагатай жывёлы. Прапанавала радыяметрычны метад вывучэння функцыі шчытападобнай залозы ў свіней.
Пад кіраўніцтвам А. М. Чарадковай абаранілі кандыдацкія дысертацыі В. К. Гусакоў, Ю. Нікіцін, У. А. Целяпнёў, А. І, Караваеў, А. І. Кіеня, Ф. Б. Фалкіна[4].
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
- Чарадко́ва Аляксандра Мікалаеўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 314. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 183. — 656 с.: іл., карты.
- Книга памяти: биографические данные, воспоминания, свидетельства, рассказы о ветеранах Великой Отечественной войны, чья судьба связана с Витебской государственной академией ветеринарной медицины. — Витебск, 2005. — С. 114.
Спасылкі