Аляксандра Іванаўна Просіна (29 кастрычніка 1946, в. Благадарнае, Стаўрапольскі край, РСФСР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта з 1994 па 1997 гады.
Біяграфія
У 1969 годзе скончыла Новачаркаскі інжынерна-меліярацыйны інстытут. У 1977 годзе скончыла Вышэйшую партыйную школу.
Працавала на партыйнай і гаспадарчай рабоце Жыткавіцкага, Добрушскага і Светлагорскага раёнаў Гомельскай вобласці. З 1985 па 1988 гады старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта. Зноў заняла гэтую пасаду ў 1994 годзе і працавала наёй да 1997 года. Паля чаго перайшла на працу ў Сакратарыят Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.
Зноскі
Літаратура
- Якабсон, А. С. На чале горада і раёна / А. С. Якабсон // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, [1] с. — С. 636. — ISBN 985-01-0255-1.