У 1995—2000 гадах працаваў ва ўпраўленні міжнародных эканамічных адносін і кіраванні агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Рэспублікі Беларусь. У 1998—1999 гадах — афіцэр па рэгіянальнай стабілізацыі Місіі АБСЕ ў Босніі і Герцагавіне. У 2000—2004 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія. У 2004—2007 гадах — начальнік аддзела ахоўных мер і доступу на рынкі упраўлення знешнегандлёвай палітыкі Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі. У 2007—2011 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. У 2011—2013 гадах працаваў ва ўпраўленні еўразійскай інтэграцыі МЗС Беларусі. У 2013—2017 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення Расіі МЗС Беларусі.
26 снежня 2017 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Зімбабвэ, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія. Займаў гэтыя пасады да 20 лістапада 2023 года.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першага класа і другі клас дзяржаўнага служачага. Валодае англійскай і французскай мовамі.
Смя’я
Жанаты, мае дачку.
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы