У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Герман.
Аляксандр Віктаравіч Герман |
Род дзейнасці |
партызан |
Дата нараджэння |
24 красавіка 1915(1915-04-24) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
6 верасня 1943(1943-09-06) (28 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць |
СССР |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Аляксандр Віктаравіч Герман (24 мая 1915, Петраград — 6 верасня 1943, вёска Жытніца, Ленінградская вобласць) — камандзір 3-й Ленінградскай партызанскай брыгады. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Аляксандр Герман нарадзіўся 24 мая 1915 года ў Петраградзе ў сям’і служачага. Скончыўшы сямігодку, Герман працаваў слесарам і вучыўся ў аўтабудаўнічым тэхнікуме.
У лістападзе 1933 гады Аляксандр Герман уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Арлоўскае Бранятанкавае вучылішча і служыў у механізаванай брыгадзе. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны заспеў яго слухачом 2-га курса Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.
З ліпеня 1941 г Герман служыў у разведвальным аддзеле штаба Паўночна-Заходняга фронту, а затым выступаў намеснікам камандзіра 2-й асобай партызанскай брыгады па разведцы.
З лета 1942 года маёр Аляксандр Герман — камандзір 3-й Ленінградскай партызанскай брыгады. Пад яго камандаваннем брыгада знішчыла некалькі тысяч варожых салдат і афіцэраў, пусціла пад адхон звыш трохсот чыгуначных эшалонаў, падарвала сотні аўтамашын і выратавала ад згону ў рабства трыццаць пяць тысяч савецкіх грамадзян.
Маёр Герман загінуў смерцю храбрых 6 верасня 1943 года, выходзячы з варожага акружэння ля вёскі Жытніца Наваржэўскага раёна Пскоўскай вобласці. Пахаваны на плошчы горада Валдай Наўгародскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 красавіка 1944 г. узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Герману Аляксандру Віктаравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1