Алесь Кажадуб

Алесь Кажадуб
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 верасня 1952(1952-09-27) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч) Кажадуб (нар. 27 верасня 1952, Ганцавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі пісьменнік, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых. У 10-гадовым узросце з бацькамі пераехаў у г. Рэчыцу Гомельскай вобласці, у 1966-м — у г. Навагрудак Гродзенскай вобласці, дзе і закончыў сярэднюю школу (1969). Пасля заканчэння школы юнак паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

У 1974—1975 гадах працаваў настаўнікам на Лагойшчыне. У 1975 годзе заняў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. У гэты ж час адбыўся яго дэбют ў літаратуры: у часопісе «Маладосць» было апублікавана яго першае апавяданне «У канцы лета».

У 1977—1981 гадах працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. У 1981 годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Неацэнны вопыт работы з мастацкім словам ён атрымаў, працуючы на пасадзе літсупрацоўніка аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць». Сапраўднай школай творчага майстэрства для пісьменніка сталі Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1983—1985).

Пасля іх заканчэння цалкам заняўся творчай працай. Апавяданне і аповесць сталі любімымі жанрамі пісьменніка і склалі кнігі «Гарадок» (1980), «Размова» (1985), «Лесавік» (1987), «Дарога на замчышча» (1990), «Святы калодзеж» (1994) і інш. Аўтара хвалююць праблемы маральнага здароўя грамадства, духоўны свет сучасніка, узаемаадносіны бацькоў і дзяцей, жыццё вёскі і клопаты вяскоўцаў, стан навакольнага асяроддзя, якія сталі ў цэнтры ўвагі пісьменніка. Некаторыя яго творы прысвечаны Палессю — «Мае рэкі», «Ваўкалак», «Высока сонейка, высока», «Лесавік» і інш. Для Алеся Кажадуба, як і для Лесавіка з аднайменнай аповесці, «зямля ў атачэнні рэк і балотаў, зямля з дубовымі гаямі і сасновымі барамі, з чыстымі бярэзнікамі і шапатлівымі ельнікамі, з паплавамі на рэках і ўдзірванелымі палянамі — найлепшая…». Празаік заклапочаны тым, што апошнім часам знішчаюцца маляўнічыя краявіды роднага Палесся, парушаецца гармонія чалавека і свету прыроды.

З 1990 года жыве і працуе ў Маскве. З 1992 года — намеснік галоўнага рэдактара па выдавецкіх праграмах часопіса «Слово». З 1993 года рэдактар (з 1999-га — галоўны рэдактар) выдавецтва «Советский писатель». З 2002 года — галоўны рэдактар часопіса «Лад». Намеснік старшыні Савета РНКА «Белорусы Москвы». Глава Камітэта па развіццю ўзаемадзейнічання беларускай творчай інтэлігенцыі Масквы. Член Саюза пісьменнікаў Расіі і адзін з ініцыятараў стварэння Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Лаўрэат Міжнароднай прэміі ў вобласці літаратуры і мастацтва імя М. А. Шолахава (2006 г.). У 2012 годзе ўдастоены Бунінскай спецыяльнай прэміі за працу на карысць рускай літаратуры і ўмацаванне культурных сувязей Расіі і Беларусі.

6 лістапада 2015 года ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся творчы вечар Алеся Кажадуба, у рамках якога прайшла прэзентацыя яго новай кнігі «Случай на Никитской».

Імя пісьменніка ўвекавечана на Алеі пісьменства ў Ганцавічах, што была адкрыта ў 2011 годзе.

Творы

  • Гарадок : апавяданні і аповесць / Алесь Кажадуб. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 160 с. — (Першая кніга празаіка).
  • Размова : аповесці і апавяданні / Алесь Кажадуб. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 271 с.
  • Лесавік : аповесці і апавяданні / Алесь Кажадуб. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 221 с. : іл.
  • Высоко солнышко, высоко : [повести и рассказы] / Алесь Кожедуб; [пер. с бел. яз., предисл. В. Козько]. — Москва : Молодая гвардия, 1989. — 313 с.
  • Дарога на замчышча: аповесці / Алесь Кажадуб. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 302, [2] с. : іл.
  • Святы калодзеж: апавяданні / Алесь Кажадуб. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — 316 с.
  • Могила для директора кладбища : рассказы и повесть / Алесь Кожедуб. — Москва : Современный писатель, 1997. — 198 с.
  • Волки на Мугуне : повесть, рассказы, эссе / Алесь Кожедуб. — Москва : Советский писатель, 2000. — 412 с.
  • Тост за Россию : рассказы / Алесь Кожедуб. — Москва, 2002.
  • Полет в прошлое: повести и рассказы / А. К. Кожедуб. — Москва : Советский писатель, 2005. — 287 с.
  • Без ностальгии : повести, рассказы, эссе / А. К. Кожедуб. — Москва : Советский писатель, 2008. — 272 с.
  • Иная Русь / А. К. Кожедуб. — Москва : Эксмо : Алгоритмы, 2009. — 304 с. — (Славная Русь).
  • Дорога на Москву : роман / Алесь Кожедуб. — Москва : АСТ : Астрель : Полиграфиздат, 2011. — 349 с. — (Лучшая проза из портфеля «Литературной газеты»).
  • Русь и Литва : исторические миниатюры / А. К. Кожедуб. — Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 232 с.
  • Без ностальгии : повести и рассказы / Алесь Кожедуб. — Минск : Харвест, 2012. — 378 с. — (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).
  • Эликсир жизни : рассказы / А. К. Кожедуб. — Минск : Звязда, 2013. — 312 с.
  • Случай на Никитской : [рассказы] / Алесь Кожедуб. — Москва, 2015. — 320 с.
  • Русалка : аповесць / Алесь Кажадуб // Маладосць. 2005. № 6. С. 53-78.
  • Форель выпрыгивает из воды: повесть / Алесь Кожедуб // Нёман. 2005. № 7. С. 5-35.
  • Гарадок / Алесь Кажадуб // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад.: В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 291—311.
  • Свята паветраплавання : апавяданне / Алесь Кажадуб // ЛіМ. 2007. 19 студзеня. С. 9.
  • Апавяданні : [Качка па-пекінску ; Ганна ; Вячэра з кандэлябрамі ; Макрэль] / Алесь Кажадуб // Полымя. 2008. № 5. С. 15-38.
  • Шуты : [апавяданне] / Алесь Кажадуб // ЛіМ. 2008. 20 чэрвеня (№ 25). С. 9.
  • Без настальгіі : вясёлыя згадкі пра невяселы час / Алесь Кажадуб // Маладосць. 2008. № 12. С. 53-88.
  • Ева : повесть / Алесь Кожедуб // Нёман. 2010. № 10. С. 3-38.
  • Далёка ад радзімы : байкі пра пісьменнікаў / Алесь Кажадуб // Дзеяслоў. 2015. № 6. С. 55-67.

Зноскі

Літаратура

  • Кажадуб Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 408. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Кажадуб Алесь // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 4. — С. 245. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
  • Кожедуб Алесь // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 119.
  • Кажадуб Алесь / I. В. Жук. Бібліяграфія / Я. А. Гардзіцкі // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 66.
  • Алесь Кажадуб // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 240.
  • Кажадуб Алесь / Я. Р. Лецка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 607—608.
  • Алесь Кажадуб // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 164—165.
  • Алесь Кажадуб // Ганцаўшчына — край легенд і талентаў народных / аўт. тэкстаў В. К. Гардзей. Мінск, 2011. С. 122.
  • Кажадуб Алесь // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад.: В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 410.
  • Алесь Кажадуб // Памяць. Ганцавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 426.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!