Алена Усцінаўна Галіневіч, замужам Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч (руск.: Елена Устиновна Голиневич / Елена Устиновна Шишкина-Голиневич; 1 кастрычніка1868, Расійская імперыя — 1943 (?)[1]) — беларуская дваранка, выкладчыца, мастачка і скульптар Расійскай імперыі і СССР.
Біяграфія
Нарадзілася 1 кастрычніка1868 г. у Расійскай імперыі ў сям'і беларускага праваслаўнага двараніна, інжынера і архітэктара Усціна Мікалаевіча Галіневіча (1829—1893) і яго жонкі Вольгі Акімаўны, дачкі тытулярнага саветніка. Належала да беларускага праваслаўнага дваранскага роду Галіневічаў, які не меў уласнага дваранскага гербу, бо яшчэ ў канцы XVIII ст. у Расійскай імперыі Галіневічы належалі да святарскага саслоўя.
У жніўні 1918 г. паміж Маскоўскім прафсаюзам скульптараў-мастакоў і аддзелам выяўленчым мастацтве Наркамасветы Расіі быў падпісаны дагавор на выкананне помнікаў у Маскве па ленінскім дэкрэце аб манументальнай прапагандзе. Тады ж складзены канчатковы спіс гэтых помнікаў. Яны былі размеркаваны паміж вядомымі і маладымі майстрамі. Алене Галіневіч-Шышкінай было даручана зваяць скультуру Георгія Пляханава[12].
Была членам маскоўскага мастацкага выставачнага аб'яднання "Аб'яднанае мастацтва" ("Объединённое искусство" (ОБИС)), існавалага ў 1925 г. у СССР, і ўдзельніцай выставак. Член Таварыства рускіх скульптараў і ўсіх яго выставак. Была ўдзельніцай выстаўкі "15 год РСЧА"[13].
↑В.Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227.
↑В.Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М. Советский художник, 1984. — С. 227.
Літаратура
Гербоўнік беларускай шляхты / Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. — Т. 4 : Г / [Дз. Ч. Матвейчык (кіраўнік) і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2016. — 959 с.
Добровольский, О. Голубкина / О. Добровольский. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.