|
---|
|
Асабістая інфармацыя |
Пол |
жанчына |
Поўнае імя |
Алена Сяргееўна Саннікава |
Грамадзянства |
Беларусь |
Дата нараджэння |
12 чэрвеня 1980(1980-06-12) (44 гады) |
Месца нараджэння |
|
Рост |
174 см |
Вага |
60 кг |
Кар’ера |
Клуб |
СК ФПБ |
Статус |
спаборнічае |
Вынікі |
Кубак свету |
Дэбют у Кубку свету |
8 снежня 2000 |
Перамог у Кубку свету |
0 |
Найлепшая пазіцыя ў Кубку свету |
70 (2007/08) |
Дыстанцыйныя віды |
45 (2007/08) |
Спрынтарскія віды |
няма ачкоў |
Апошняе абнаўленне: 6 красавіка 2011 |
Алена Сяргееўна Саннікава (12 чэрвеня 1980, Наваполацк) — беларуская лыжніца, удзельніца двух Алімпійскіх гульняў. Спецыялізуецца ў дыстанцыйных гонках.
Кар’ера
У Кубку свету Саннікава дэбютавала ў снежні 2000 года. У лістападзе 2001 года ўпершыню трапіла ў трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго мае на сваім рахунку 19 трапленняў у трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, 10 у асабістых і 9 у камандных спаборніцтвах. Лепшым вынікам у выніковым агульным заліку Кубка свету, з’яўляецца для Саннікавай 70-е месца ў сезоне 2007-08.
На Алімпіядзе-2006 у Турыне стала 43-й у дуатлоне 7,5 7,5 км, 29-й у гонцы на 10 км класікай, 15-й у эстафеце і 35-й у мас-старце на 30 км.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы прымала ўдзел у чатырох гонках: 10 км каньком — 43-е месца, дуатлоне 7,5 7,5 км — 38-е месца, эстафета — 10-е месца, мас-старт на 30 км — 38-е месца.
За сваю кар’еру прымала ўдзел у пяці чэмпіянатах свету, лепшы вынік — 9-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце 2009 года, а ў асабістых гонках — 15-е месца ў мас-старце на 30 км на чэмпіянаце 2007 года.
Палітычныя погляды
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2]. Дэлегатка Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання.
Зноскі
Спасылкі