Алена Раманаўна Ляшковіч |
Дата нараджэння |
мерк. жнівень 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння |
|
Род дзейнасці |
музеязнавец |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Прэміі |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ляшковіч.
Алена Раманаўна Ляшковіч (нар. 1961(?), Сасноўшчына, Вілейскі раён) — беларускі музеязнавец.
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Сасноўшчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і Рамана Юльянавіча і Юзэфы Іосіфаўны Ляшковічаў[1]. Вучылася ў Даўгінаўскай сярэдняй школе. Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
У 1986—1991 гадах працавала навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы. З 1991 па 2007 год — лабарант лабараторыі праектавання і прагназавання развіцця культуры, метадыст сектара арганізацыі вучэбна-метадычнай работы, навуковы супрацоўнік лабараторыі музейнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры[2].
З 2007 года — дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы[2]. Звольнена 4 студзеня 2022 года з ініцыятывы наймальніка. Як паведаміў Reform.by, спасылаючыся на свае крыніцы з музейных колаў, прычынай звальнення Ляшковіч стала яе прынцыповая адмова звальняць сваіх супрацоўнікаў з надуманых «палітычных» прычын[3].
Узнагароды
Узнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2013)[1].
Навуковая дзейнасць
Аўтар шэрагу навуковых публікацый па пытаннях купалазнаўства[2].
Сям’я
Нявесткай Алены Ляшковіч з’яўляецца незалежная журналістка Наталля Лубнеўская[3].
Зноскі