Алена Мікалаеўна Кітаева (нар. 11 снежня 1960[1], Іванава, СССР) — беларуская і расійская мастачка, дызайнер, галоўны дызайнер тэлеканала «Культура».
Біяграфія
Алена Кітаева наралзілася ў Іванаве ў сям’і інжынераў Мікалая Іванавіча і Іны Мікалаеўны Кітаевых.[2]
У 1986 годзе скончыла мастацка-прамысловы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «дызайнер».
З 1988 па 1991 год працавала для мінскага Вялікага акадэмічнага тэатра оперы і балета[2]. Разам з мужам Андрэем Шэлютам супрацоўнічала з рэкламным агенцтвам «Прэм’ер СВ».
З 1993 года — галоўны мастак «Мастацкага журнала».
У 1996 годзе па запрашэнні Алены Курляндцавай[3] пераходзіць на работу на тэлеканал «НТВ»[4]. Немалую ролю ў супрацоўніцтве НТВ з Кітаевай згуляў Сямён Левін[5].
У 1998 годзе Кітаева нядоўга працавала на тэлеканале РТР.
З 1999 года Алена Кітаева працуе галоўным дызайнерам тэлеканала «Культура». У 2004 годзе выбрана акадэмікам ТЭФИ. Жыве і працуе ў Маскве.
Персанальныя выстаўкі
- 2011 — «Снеданне. Абед. Вячэра». Музей сучаснага мастацтва PERMM, Перм.
- 2011 — «Снеданне. Абед. Вячэра». Stella Art Foundation, Масква.[6]
- 1998 — «Тройка. Китаева. Логвин. Чайка» (супольна з А. Логвиным і Ст. Чайкай). DNP Duo Dojima Gallery, Осака, Японія.
- 1997 — «Новыя грошы» (супольна з Л. Парфенавым і М. Гельманом), Галерэя М. Гельмана. Масква.
- 1996 — «Дзяўчына і Смерць» (супольна з Р. Літвінавай), Галерэя М. Гельмана, Масква.
- 1995 — «Новая калода», Галерэя М. Гельмана, Масква.
- 1994 — «Плакат, Графіка, Скульптура». Дзяржаўны Музей Мастацтва, г. Віцебск.
- 1994 — «Кітаева». ІМА-Галерэя, Масква.
Фільмаграфія
- Мастак-пастаноўшчык
- 1996 — «Мужчынскія адкрыцці» (рэж. Ю. Грымаў)
- 1997 — «Намедни: Наша эра» (рэж. Дж. Файзіеў)
- 2000 — «Няма смерці для мяне» (рэж. Р. Літвінава)
Узнагароды
- 2005 — прыз I-га Еўразійскага конкурсу «Аблічча телеканала — 2005» у намінацыі «Найлепшая эфірная ідэнтыфікацыя канала».
- 2013 — Ордэн Дружбы[7]
Заўвагі
Літаратура
- Деготь Е. Весомый вклад русской культуры в деньги // Коммерсантъ-Daily. — 1996. — 17 сент
- Лунина Л. Супрематическая карта // Сегодня. — 1995. — 26 апр.
- Устинов А. Г. Дизайн на фоне большого искусства // Техническая эстетика. — 1989. — № 9.
Спасылкі