У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Космач.
Алена Мікалаеўна Космач (цяпер Алена Эскрыдж Космач; 1958) — беларускі і амерыканскі гісторык-славіст.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1958 г. Скончыла Мінскі педінстытут імя Горкага, дзе пазней выкладала гісторыю славянскіх народаў. Таксама вучыла англійскую мову ў Кембрыджскім універсітэце[1]. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Англа-савецкія навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі ў 1924—1931 гг.» у 1985 г. У 1994 г разам з першым мужам, д-рам гістарычных навук Генадзем Космачам (1953—2016), напісала кнігу «Трагедыя куміраў рэвалюцыі[2]». З 2000-х гг. пачала выкладаць еўрапейскую гісторыю ў Канадзе, дзе сустрэла свайго другога мужа Роберта Эскрыджа, пераехала з ім жыць у Паўднёвую Караліну і пачала выкладаць еўрапейскую гісторыю ў Універсітэце Фрэнсіс Марыён, дзе і працуе па цяперашні час. З 2006 г. доктар гістарычных навук. Вывучае знешнюю палітыку Расіі ў дачыненні да Кітая. Мае сына Паўла, ад першага мужа.
Асноўныя публікацыі
Зноскі
Спасылкі