Алена Мікалаеўна Анісім

Алена Мікалаеўна Анісім
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
11 кастрычніка 2016 — 6 снежня 2019

Нараджэнне 28 верасня 1962(1962-09-28) (62 гады)
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Але́на Мікала́еўна Ані́сім (28 верасня 1962, в. Савоні, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка. Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (2017—2021), навуковая супрацоўніца ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» (1991—2023). Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання (2016—2019).

Біяграфія

Нарадзілася 28 верасня 1962 г. у вёсцы Савоні Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўнікаў (дзявочае прозвішча Амельчыц)[1]. Скончыла Залужскую сярэднюю школу з залатым медалём у 1978 г. У тым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт аддзялення беларускай мовы і літаратуры, які скончыла ў 1983 г. У часе вучобы працуе гідам-перакладчыкам з групамі з Чэхаславакіі, якія суправаджала з паездкамі па рэспубліках СССР[1].

Працавала выхавацелькай у дзіцячым садку в. Цеснавая Стаўбцоўскага раёна (1984—1986), настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах № 55 (1986) і № 71 (1986—1991) горада Мінска. З 14 траўня 1991 года — у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»), працуе на пасадзе навуковага супрацоўніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, аўтар-укладальнік некалькіх слоўнікаў[1]. У маі 2023 года, у час палітычных рэпрэсій, Анісім затрымалі на працы, асудзілі на 12 сутак і звольнілі з працы[2].

Асабістае жыццё

Замужам, мае трох дарослых сыноў[1].

Грамадская і палітычная дзейнасць

У 1980—1982 гг. удзельнічала ў Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні[1]. З 1999 г. з’яўляецца сябрам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ), у 2000—2014 гг. узначальвала Мінскую гарадскую арганізацыю ТБМ, з 2011 г. — першы намеснік старшыні ТБМ, з 2017 г. — старшыня ТБМ. Сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Ініцыявала і кіравала праектам па перакладзе і выданні асобнай кнігай «Правілаў дарожнага руху» на беларускай мове. Сумесна з калектывам навукоўцаў падрыхтавала і выдала 6 кніг пробных тэстаў па шасці ўзроўнях для выкладання беларускай мовы як замежнай. Пры непасрэдным удзеле Алены Анісім дзейнічае аргкамітэт па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання[3]. У снежні 2014 г. спрычынілася да склікання «Усебеларускага Кангрэса за незалежнасць»[4], увайшла ў яго арганізацыйны камітэт[5].

Мела намер удзельнічаць у Прэзідэнцкіх выбарах 2015 г., але пазней адмовілася ад вылучэння[6]. Брала ўдзел у распрацоўцы «Стратэгіі развіцця беларускай нацыі» (2016)[4][7].

На Парламенцкіх выбарах 2016 г. абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе[8]. У кастрычніку 2016 г. разам з іншымі 108 дэпутатамі падтрымала кандыдатуру Уладзіміра Андрэйчанкі, які вылучаўся на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў[9]. А. Анісім працуе ў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[10].

29 кастрычніка 2017 г. на справаздачна-выбарчым з’ездзе Таварыства беларускай мовы Алена Анісім змяніла на пасадзе старшыні арганізацыі Алега Трусава. Кандыдатуру Анісім падтрымалі 87 дэлегатаў з 92 (іншых кандыдатаў на пасаду не было). Ва ўступнай прамове Алена Анісім заклікала рабіць усё магчымае для таго, каб беларуская мова стала дзяржаўнай не толькі фармальна, але і па сутнасці[11].

У 2017—2018 гг. Алена Анісім на розных узроўнях прапагандавала ідэю нацыянальнага беларускамоўнага ўніверсітэта, увайшла ў яго арганізацыйны камітэт[12].

У канцы студзеня 2019 г. Анісім заявіла, што збіраецца ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. Як яна сама патлумачыла, гэтае рашэнне было для яе спантанным: «Прачытаўшы чарговую спасылку, у якой была спроба дыскрэдытаваць як маё імя, так і дзейнасць арганізацыі, я вырашыла адрэагаваць… ні з кім параіцца не паспела, і з мужам у тым ліку»[13].

У канцы красавіка 2019 г. дэпутатка заявіла пра намер зноў удзельнічаць у парламенцкіх выбарах, патлумачыўшы: «Той факт, што выбары будуць праведзены датэрмінова, безумоўна, не парадаваў, бо дзесяць месяцаў працы выпадаюць. Але з іншага боку, можна ўступаць у новую выбарчую парламенцкую кампанію і ізноў пазмагацца за мандат, каб выканаць тыя задачы, якія стаяць перада мной, як перад старшынёй ТБМ»[14]. На прапанову зрабіць «усё магчымае, каб не дапусціць датэрміновага роспуску парламента пад маркай клопату пра „нацыянальную бяспеку“», Алена Анісім 21 траўня 2019 г. адказала: «У сённяшняй сітуацыі я лічу больш важным накіраваць свае намаганні на агучванне і вырашэнне надзённых пытанняў арганізацыі і грамадства»[15].

Перад выбарамі 2019 г. Алена Анісім вылучалася па ранейшай Стаўбцоўскай акрузе праз збор подпісаў, але ў кастрычніку 2019 г. яе не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты[16]. Скончыўшы працу ў Палаце прадстаўнікоў, А. Анісім вярнулася на ранейшую пасаду ва ўстанову НАН Беларусі[17]. У студзені 2020 г. яна заявіла: «Паколькі на сённяшні дзень зразумела, што ўлада нічога не збіраецца прынцыпова мяняць у сваіх падыходах да выбарчай кампаніі, я для сябе вырашыла адназначна, што браць удзел у гэтым не буду»[18], фактычна адмовіўшыся ад прэзідэнцкіх амбіцый.

Узнагароды

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[19].

Зноскі

  1. а б в г д Анісім Алена Мікалаеўна. vybory2016.by. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2016. Праверана 12 верасня 2016.
  2. Алесь Святланіч. Алена Анісім: «Перанесла «суткі» спакойна. Без нерваў, без эмоцый, без нічога…»(недаступная спасылка). Народная Воля (2 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2023. Праверана 3 чэрвеня 2023.
  3. Алена Анісім. “Сціпласць. Смеласць. Беларускасць” . БелаПАН (13 верасня 2016). Праверана 21 сакавіка 2017.
  4. а б https://belisrael.info/?p=7966
  5. https://www.svaboda.org/a/26754997.html
  6. Алена Анісім не будзе вылучацца ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Наша Ніва (30 чэрвеня 2015). Праверана 12 верасня 2016.
  7. https://sakavik.net/2016/02/06/стратэгіі-развіцця-беларускай-нацыі/
  8. В Беларуси избран парламент шестого созыва. ЦИК обнародовал фамилии депутатов (руск.). pravo.by (12 верасня 2016). Праверана 12 верасня 2016.
  9. https://www.svaboda.org/a/28046192.html
  10. http://tbm-mova.by/anisim Архівавана 29 кастрычніка 2018.
  11. nashaniva.by
  12. http://nhu.by/concept/ Архівавана 22 кастрычніка 2018.
  13. https://www.nv-online.info/2019/02/18/alena-anisim-ya-veru-shto-usyo-magchyma.html(недаступная спасылка)
  14. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2020. Праверана 23 мая 2019.
  15. https://belisrael.info/?p=19486
  16. https://nashaniva.by/?c=ar&i=239452
  17. https://novychas.by/palityka/alena-anisim-peradumala-udzelniczac-u-vybarah
  18. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 13 сакавіка 2020.
  19. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі

Read other articles:

ДовбеньРаздолбайЖанр комедіяРежисер Валерій ІбрагімовУ головних ролях Микола КудряшовЮлія КуваєваОлег СидоровФіліпп ВеличкоМова російськаКраїна  РосіяРік 2011 «Довбень» (рос. Раздолбай) — російський фільм 2011 року випуску, комедія. Режисер — Валерій Ібрагімов....

 

Bagian dari seriGereja Katolik menurut negara Afrika Afrika Selatan Afrika Tengah Aljazair Angola Benin Botswana Burkina Faso Burundi Chad Eritrea Eswatini Etiopia Gabon Gambia Ghana Guinea Guinea-Bissau Guinea Khatulistiwa Jibuti Kamerun Kenya Komoro Lesotho Liberia Libya Madagaskar Malawi Mali Maroko Mauritania Mauritius Mesir Mozambik Namibia Niger Nigeria Pantai Gading Republik Demokratik Kongo Republik Kongo Rwanda Sao Tome dan Principe Senegal Seychelles Sierra Leone Somalia Somaliland ...

 

تحوي هذه المقالة أو هذا القسم ترجمة آلية. فضلًا، ساهم في تدقيقها وتحسينها أو إزالتها لأنها تخالف سياسات ويكيبيديا. (نقاش)تنين سلافي نموذجي في الأساطير السلافية، كلمة «زميي» (بالبلغارية والروسية:змей، (بالمقدونية: змеj)‏) وكلمة زميي (بالأوكرانية: змій)‏ وزماي ((بالصربية: зм

French association football player Not to be confused with Lassana Diarra (Malian footballer). Lassana Diarra Diarra with Lokomotiv Moscow in 2014Personal informationFull name Lassana Diarra[1]Date of birth (1985-03-10) 10 March 1985 (age 38)[2]Place of birth Paris, FranceHeight 1.73 m (5 ft 8 in)[3]Position(s) Defensive midfielderYouth career1998–1999 Paris FC1999–2001 Nantes2001–2002 Le Mans2002–2003 Red Star 932003–2004 Le HavreSenior c...

 

Highest court in the State of Western Australia This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Supreme Court of Western Australia – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (February 2021) (Learn how and when to remove this template message) Supreme Court of Western AustraliaFaçade of the Supreme Court ...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Januari 2023. Pisau Santoku Santoku bōchō (Bahasa Jepang: 三徳包丁; tiga kebajikan atau tiga kegunaan) atau Bunka bōchō (文化包丁) adalah pisau dapur serba guna yang berasal dari Jepang. Bilahnya biasanya antara 13 dan 20 cm (5 dan 8 inci), dan memi...

On lattices and sphere packing in Euclidean space Hilbert's eighteenth problem is one of the 23 Hilbert problems set out in a celebrated list compiled in 1900 by mathematician David Hilbert. It asks three separate questions about lattices and sphere packing in Euclidean space.[1] Symmetry groups in n dimensions The first part of the problem asks whether there are only finitely many essentially different space groups in n {\displaystyle n} -dimensional Euclidean space. This was answere...

 

La Seigneurie (17th Century) in 2016 La Seigneurie is the traditional residence of the Seigneur of Sark.[1][2] The Seigneur is the head of Sark in the Channel Islands.[1] Michael Beaumont, 22nd Seigneur of Sark, and his wife, Diana, moved from the Seigneurie to a smaller cottage on their estate when frail health triggered a need for a smaller residence that was better suited to aging residents.[1] In 2009, Michael Beaumont agreed to allow David Synnott and his ...

 

French mathematician Michel Waldschmidt in 2007 at Oberwolfach Michel Waldschmidt (born June 17, 1946 at Nancy, France) is a French mathematician, specializing in number theory, especially transcendental numbers. Biography Waldschmidt was educated at Lycée Henri Poincaré and the University of Nancy until 1968. In 1972 he defended his thesis, titled Indépendance algébrique de nombres transcendants (Algebraic independence of transcendental numbers) and directed by Jean Fresnel, the Universi...

Radio or TV serial This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Soap opera – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (August 2023) (Learn how and when to remove this template message) A soap opera, daytime drama, or soap for short, is typically a long-running radio or television serial, frequently cha...

 

American mathematician For the centenarian researcher and A. Ross Eckler's son, see A. Ross Eckler, Jr. A. Ross Eckler12th Director of the United States Census BureauIn office1965 - 1969PresidentLyndon B. JohnsonPreceded byRichard M. ScammonSucceeded byGeorge Hay Brown Personal detailsBornAlbert Ross EcklerMay 22, 1901Van Hornesville, New York, USDiedMarch 14, 1991(1991-03-14) (aged 89)Maryland, USKnown forDeputy Director (1949–1965) and Director (1965–1969) of the United States Cens...

 

Ability of an organism to sense water movements Arthropods like these northern prawn, and some mammals, detect water movement with sensory hairs such as whiskers, bristles or antennae In animal physiology, hydrodynamic reception refers to the ability of some animals to sense water movements generated by biotic (conspecifics, predators, or prey) or abiotic sources. This form of mechanoreception is useful for orientation, hunting, predator avoidance, and schooling.[1][2] Frequen...

1938 film by Andrew L. Stone Say It in FrenchTheatrical release posterDirected byAndrew L. StoneScreenplay byFrederick J. JacksonJacques Deval (play)Produced byAndrew L. StoneStarringRay MillandOlympe BradnaIrene HerveyJanet BeecherMary CarlisleHolmes HerbertCinematographyVictor MilnerEdited byLeRoy StoneProductioncompanyParamount PicturesDistributed byParamount PicturesRelease date November 28, 1938 (1938-11-28) Running time70 minutesCountryUnited StatesLanguageEnglish Say It ...

 

Daerah Pukch'ang 북창군DaerahTranskripsi Korea • Josŏn-gŭl북창군 • Hanja北倉郡 • McCune-ReischauerPukch'ang-gun • Romanisasi Diperbaharui KoreaBukchang-gunNegaraKorea UtaraProvinsiPyongan SelatanPembagian administratif1 ŭp, 4 distrik pekerja, 21 riPopulasi (2008[1]) • Total139.498 Daerah Pukch'ang adalah sebuah kun (daerah) di provinsi Pyongan Selatan, Korea Utara. Di daerah ini, terdapat pembangkit list...

 

Sungai TulangbawangWay Tulang BawangSungai Tulang Bawang, Wai Tulangbawang, Wai Toelangbawang, TolangbawangWay Tulang Bawang di Menggala (1922)Lokasi mulut sungaiTampilkan peta SumatraSungai Tulangbawang (Indonesia)Tampilkan peta IndonesiaLokasiNegaraIndonesiaProvinsiLampungCiri-ciri fisikMuara sungaiLaut JawaPanjang136 km (85 mi)[1]Debit air  - rata-rata200 m3/s (7.100 cu ft/s) Luas DASDAS: 1.285 km2 (496 sq mi)[1]Informa...

Royal Navy Vice Admiral (born 1953) This article is about the Royal Navy admiral. For the Scottish writer, see Allan Massie. Sir Alan MasseyVice Admiral Massey in 2013Born (1953-03-09) 9 March 1953 (age 70)AllegianceUnited KingdomService/branchRoyal NavyRankVice admiralCommands heldHMS NewcastleHMS CampbeltownHMS IllustriousHMS Ark RoyalNaval Home CommandBattles/warsAfghanistan WarIraq WarAwardsKnight Commander of the Order of the BathCommander of the Order of the Bri...

 

American crew chief This biography of a living person needs additional citations for verification. Please help by adding reliable sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately from the article and its talk page, especially if potentially libelous.Find sources: Billy Scott crew chief – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2022) (Learn how and when to remove this te...

 

Igreja de Nossa Senhora da PiedadeApresentaçãoTipo igrejaLocalizaçãoLocalização Açores Portugaleditar - editar código-fonte - editar Wikidata A Igreja de Nossa Senhora da Piedade é um templo de devoção católica, localizado na freguesia da Piedade, concelho das Lajes do Pico, Ilha do Pico, Açores. Um pouco de História Igreja de Nossa Senhora da Piedade, fachada. A freguesia da Piedade é uma das mais ricas e antigas da Ilha do Pico. No entanto, nada se conhece a respeito da ...

Anta TPSCountryIndiaLocationAntah, Baran district, RajasthanCoordinates25°11′2″N 76°19′10″E / 25.18389°N 76.31944°E / 25.18389; 76.31944StatusOperationalOwner(s)NTPCOperator(s)NTPC LimitedThermal power stationPrimary fuelNatural gasCooling sourceChambal RiverCombined cycle?YesPower generation Units operational3 × 89 MW1 × 153 MWNameplate capacity420 MW[edit on Wikidata] NTPC Anta is a natural gas-fired...

 

Foi proposta a fusão deste artigo ou se(c)ção com Teorema de Löwenheim–Skolem (pode-se discutir o procedimento aqui).Editor, considere adicionar mês e ano na marcação. Isso pode ser feito automaticamente, substituindo esta predefinição por {{subst:fu|Teorema de Löwenheim–Skolem}}. O teorema de Löwenheim–Skolem da lógica matemática afirma que, dado um conjunto de expressões Γ da lógica de primeira ordem, se houver uma estrutura que é modelo de Γ e possui cardinalidade i...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!