Алена Канстанцінаўна Лябецкая (2(15).7.1903, хутар Лягуцева, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Слонімскі раён — 28.1.1982) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, мемуарыстка.
Актывістка Таварыства беларускай школы ў Заходняй Беларусі. З лістапада 1927 года сакратар Слонімскай акруговай управы ТБШ. За сваю дзейнасць арыштавана польскімі ўладамі ў 1928 годзе. У 1929 г. дэлегат 1-га антыфашысцкага кангрэса ў Берліне; дэлегат Еўрапейскага сялянскага кангрэса. Зноў арыштавана ў лютым 1930 года; асуджана на 6 гадоў зняволення. З 1933 года ў выніку абмену палітвязнямі ў БССР. Працавала ў ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі Беларусі. Арыштавана НКУС і зняволена 14.10.1937. У пасляваенны час пісала ўспаміны.
Творы
- Дзейнасць гурткоў «Таварыства беларускай школы» // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;
- Иного пути не было // Вильнюсское подполье. — Вильнюс, 1966.
Літаратура