У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дземідовіч.
Алена Васілеўна Дземідовіч (нар. 1983) — беларускі гісторык. Спецыяліст па знешняй палітыцы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у першай трэці XVII стагоддзя. Кандыдат гістарычных навук (2012), дацэнт.
Біяграфія
Скончыла гістарычны факультэт БДУ, пасля магістратуру і аспірантуру. Абараніла ў 2012 годзе кандыдацкую дысертацыю «Вялікае Княства Літоўскае ў знешнепалітычных адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.».
Працуе ў БДУ: выкладчыца кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, дацэнт кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін. Стажыравалася ў Польшчы.
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя міжнародных адносін Новага часу, палітычная і сацыяльная гісторыя краін Усходняй і Паўночнай Еўропы ў XVI—XVII стагоддзях.
Бібліяграфія
- Вялікае Княства Літоўскае ў адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст. Мінск, 2021.
Крыніцы
Літаратура