Алена Васілеўна Аладава

Алена Васільеўна Аладава
Памятная манета Рэспублікі Беларусь. «Сто гадоў з дня нараджэння Аладавай А. В.»
Памятная манета Рэспублікі Беларусь. «Сто гадоў з дня нараджэння Аладавай А. В.»
Імя пры нараджэнні Алена Васільеўна Пук
Род дзейнасці мастацтвазнаўца
Дата нараджэння 22 мая 1907(1907-05-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1986(1986-05-29) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Пук Васіль Ісаевіч (Савіч)
Маці Алена Сільвестраўна Карпызава
Муж Мікалай Ільіч Аладаў
Дзеці сын Гяльмір, сын Вальмен, дачка Радаслава (1945)
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
нагрудны знак «За заслугі перад польскай культурай»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Але́на Васі́леўна Ала́дава (дзяв. Пук; 22 мая 1907, Пружаны29 мая 1986, Мінск) — мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў 1944—1977 гадах.

Канверт, выпушчаны Белпоштай да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В.
Паштовая марка, выпушчаная Белпоштай да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В.

Біяграфія

Нарадзілася ў 22 мая 1907 года ў Пружанах, у сям’і настаўнікаў. У 1916 годзе бацька Алены Васіль Пук быў прызначаны інспектарам Парыцкага павета Бабруйскай акругі, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю да 1927 года. У 1922 годзе Алена скончыла Парыцкую школу другой ступені. У 1925 годзе яе маці памірае. Бацька ажаніўся другі раз, і сям’я пераязджае ў Жлобін, дзе бацька прызначаны на пасаду намесніка загадчыка чыгуначнай школай-дзевяцігодкай. 27 жніўня 1930 года бацьку арыштоўваюць і расстрэльваюць у Оршы па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Рэабілітаваны пасля ХХ з’езду КПСС.

Маладыя гады

У 1921 годзе Алена становіцца адной з першых студэнтак толькі што адкрытага Белдзяржуніверсітэта[1], выбраўшы па сямейнай традыцыі спецыяльнасць педагога. З 1922 па 1928 вучылася на натуральна-гістарычным аддзяленні педагагічнага факультэта, адначасова працуючы ў Беларускім дзяржаўным музеі ілюстратарам. Настаўнікамі Алены ва ўніверсітэце былі вядомыя мастацтвазнаўцы М. Р. Сыркін і М. М. Шчакаціхін. Алена наведвае вячэрнюю працоўную студыю пры Доме Мастака па вул. Інтэрнацыянальнай у Мінску, дзе ў 1920-30 гадах выкладаў вядомы тады жывапісец Вячаслаў Руцай. З гэтых наведванняў пачаліся знаёмства з мастакамі і сур’ёзнае захапленне выяўленчым мастацтвам. Гэтаму спрыяла і арэнда жылля ў беларускага пейзажыста Уладзіміра Кудрэвіча.

У 1925 ў Алена ўпершыню спрабуе сябе ў якасці экскурсавода і кансультанта на Першай Усебеларускай мастацкай выставе. З гэтага ж часу выходзяць яе першыя друкаваныя публікацыі ў беларускай прэсе. Пад псеўданімам «Аглядач» друкуюцца яе першыя агляды ў часопісе «Прамень». У 1927 годзе Алена стала членам творчага аб’яднання «Літаратурна-мастацкая камуна», а затым і творчай групоўкі «Прамень» (19291932), з рэвалюцыйнай платформай так званых рэфарматараў мастацтва, якая была заснавана прафсаюзам работнікаў мастацтва, адукацыі і друку, у якую ўваходзілі Алексантэры Ахола-Вало, Аскар Пятровіч Марыкс і інш. У гэтым гуртку Алена і пачала працаваць як мастацтвазнаўца.

У студэнцкія гады Алена знаёміцца і сябруе з кампазітарам Аладавым М. І., які прысвячае ёй некалькі рамансаў на вершы Янкі Купалы, Алексантэры Ахола-Вало, які вылепіў яе скульптурны партрэт і мастаком Міхаілам Філіповічам, якія падарылі ёй некалькі сваіх твораў. На Другой Усебеларускай мастацкай выстаўцы дэманстравалася яго карціна, якая належала Алене.

Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта, у 1928 годзе, Алена выходзіць замуж за кампазітара М. І. Аладава. (Афіцыйна шлюб быў зарэгістраваны толькі ў 1943 годзе ў Саратаве). Сын Вальмен нарадзіўся ў 1930 годзе, сын Гяльмір ў 1933 годзе.

У 1937 годзе Алена Аладава стала навуковым супрацоўнікам групы па стварэнню першай у Беларусі Дзяржаўнай карціннай галерэі, якая адкрылася ў 1939 годзе. Дырэктарам быў прызначаны мастак-кераміст М. П. Міхалап. Галерэя арганізавала дзве буйныя мастацкія выстаўкі, адна з якіх — да дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе. За ўдзел у правядзенні выстаўкі «Ленін і Сталін — арганізатары беларускай дзяржаўнасці», Алена была ўдастоена Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР. Да гэтага часу Алена ўжо вучылася на завочным аддзяленні мастацтвазнаўства Інстытута філасофіі, літаратуры і мастацтва імя Чарнышэўскага ў Маскве. Дыплом атрымаць не паспела з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікая Айчынная вайна

У лістападзе 1941 года Алена Аладава была эвакуіраваная ў Саратаў, куды суправаджала творы з віцебскіх і мінскіх галерэй, якія ўдалося выратаваць. Там яна працягвала сваю дзейнасць у Мастацкім музеі імя Радзішчава А. М. да 1 студзеня 1944 года[1]. Са жніўня 1944 года ўзначаліла ў Мінску Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Дзяржаўную мастацкую галерэю. У 1945 годзе нарадзілася трэцяе дзіця — дачка Радаслава.

Творчая дзейнасць

З канца 1940-х гадоў на працягу 30 гадоў Алена Аладава збірала для Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі шэдэўры рускага і беларускага жывапісу на прасторах усяго Савецкага Саюза і сумежных дзяржаў. Вяла перапіску з мноствам знакамітых мастацтвазнаўцаў, калекцыянераў, рэстаўратараў і мастакоў. У архіве захаваліся лісты Ігара Грабара, Вольгі Канчалоўскай, Веры Мухінай, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Аляксандра Грубэ, Міхаіла Керзіна, Марыі Максакавай, Іллі Зільберштэйна, Надзеі Хадасевіч-Лежэ і інш з 1966 года Аладава — член праўлення Саюза мастакоў БССР. Узнагароджана званнем заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, ордэнамі «Дружба народаў», «Знак пашаны» (двойчы), медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», «За працоўную доблесць», «30 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», а таксама дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў Украіны і Літвы, медалём «За заслугі перад польскай культурай»[2].

Працавала на пасадзе дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея да 1977 года[1], пасля чаго перадала стырны кіравання свайму пераемніку Юрыю Аляксандравічу Карачуну і выйшла на пенсію, падчас якой працавала кансультантам музея, у пасадзе якога і пайшла з жыцця ва ўзросце 79 гадоў.

Памяць аб Аладавай

У мэтах увекавечання памяці былога дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аладавай Алены Васільеўны Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанавіў ўсталяваць у 1998 годзе мемарыяльную дошку на будынку Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па вул. Леніна, д. 20 у Мінску, дзе працавала А. В. Аладава[3]. Урачысты акт ўстаноўкі бронзавай дошкі з барэльефным партрэтам Аладавай А. В. на будынак музея адбыўся 26 чэрвеня 1998 года. Аўтар — скульптар Іван Міско.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В. выпушчаны памятны мастацкі паштовы канверт з выявай будынка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і маркай з партрэтам Аладавай А. В.[4], а таксама памятныя сярэбраныя манеты Нацбанка Рэспублікі Беларусь вартасцю 1 рубель і 10 рублёў з партрэтам Аладавай А. В.

Сачыненні

Зноскі

  1. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Аладова Е. В. Автобиография. — Минск: Архив НХМ РБ, 1981. — 11 с.
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 мая 1998 г. №801 «Об увековечении памяти бывшего директора Государственного художественного музея БССР, заслуженного деятеля искусств БССР Аладовой Елены Васильевны» (руск.) (16 студзеня 2007). Праверана 4 жніўня 2011.
  4. S.Baiko. Конверты с оригинальной маркой Республики Беларусь (руск.)(недаступная спасылка) (22 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 4 жніўня 2011.

Літаратура

  • «Елена Аладова. Музей — её судьба» / под редакцией Бориса Крепака. — Минск: «Мастацкая літаратура», 2006. — 319 с. — ISBN 985-02-0884-8.

Спасылкі

Read other articles:

American playwright and screenwriter (born 1936) Alfred UhryBornAlfred Fox Uhry (1936-12-03) December 3, 1936 (age 86)Atlanta, Georgia, U.S.EducationBrown University (BA)Notable awardsPulitzer Prize for Drama (1988)SpouseJoanna Kellogg Alfred Fox Uhry (born December 3, 1936) is an American playwright and screenwriter. He has received an Academy Award, two Tony Awards and the 1988 Pulitzer Prize for dramatic writing for Driving Miss Daisy. He is a member of the Fellowship of Southern Writ...

 

Maltese architect and civil engineer Galizia c. 1890 Galizia as Superintendent of Public Works in 1880 Emanuele Luigi Galizia (7 November 1830 – 6 May 1907)[1] was a Maltese architect and civil engineer, who designed many public buildings and several churches. He is regarded as the principal Maltese architect throughout the second half of the nineteenth century.[2] Victoria Gate in Valletta Our Lady of Sorrows church at the Addolorata Cemetery, Paola Villa Alhambra in ...

 

Dutch politician (1937–2012) Hans van den DoelMember of the House of RepresentativesIn office23 February 1967 – 28 August 1973 Personal detailsBornJohannes van den Doel(1937-04-04)4 April 1937Zierikzee, NetherlandsDied28 March 2012(2012-03-28) (aged 74)Koudum, NetherlandsPolitical partyLabour PartyAlma materVrije Universiteit (MSc) Erasmus University Rotterdam (PhD)OccupationPolitician Economist Political scientist professor Teacher Author Johannes Hans van den Doel (4 April...

26. Eurovision Song Contest Datum 4. April 1981 Austragungsland Irland Irland Austragungsort Simmonscourt Pavilion in der Royal Dublin Society, Dublin Austragender Fernsehsender Moderation Doireann Ní Bhriain Pausenfüller „Timedance“ von Planxty und dem Dublin City Ballet Teilnehmende Länder 20 Gewinner Vereinigtes Konigreich Vereinigtes Königreich Siegertitel Bucks Fizz: Making Your Mind Up Erstmalige Teilnahme Zypern 1960 Zypern Zurückkehrende Teilnehmer Israel ...

 

Azucarera Nuestra Señora del Carmen Datos generalesTipo edificio industrialLocalización Benalúa (España)Coordenadas 37°20′58″N 3°10′10″O / 37.349396804007, -3.1695831164623Construcción 1912-1913[editar datos en Wikidata] La azucarera Nuestra Señora del Carmen es un antiguo complejo industrial situado en el municipio español de Benalúa, en la provincia de Granada, comunidad autónoma de Andalucía. La fábrica azucarera fue levantada a comienzos del ...

 

Calzones rotos Zorritas (Chile)Bugnes de Lyon (Francia)Kleina (Islandia) Calzones rotos espolvoreados con azúcar flor.Tipo BuñueloConsumoOrigen Gastronomía chilenaDistribución Chile ChileDatos generalesIngredientes Básicos:Harina de trigoPolvos de hornearAzúcarAzúcar florHuevosRalladura de limónAceite vegetalOpcionales:MantequillaAguaLicorExtracto de vainillaLecheCanelaSimilares Sopaipilla dulceBerlinesaChurroFaworkiPicarónRosquillaSfrappole • Pestiño[editar datos en Wik...

آيت بايى   تقسيم إداري البلد المغرب  الجهة سوس ماسة الإقليم شتوكة آيت باها الدائرة بلفاع ماسة الجماعة القروية إنشادن المشيخة آيت بو الطيب السكان التعداد السكاني 695 نسمة (إحصاء 2004)   • عدد الأسر 137 معلومات أخرى التوقيت ت ع م±00:00 (توقيت قياسي)[1]،  وت ع م+01:00 (توقيت ص...

 

Міськи́й теплови́й о́стрів (МТО) — метеорологічне явище, коли через діяльність людини температура у містах вища, ніж у навколишніх сільських місцевостях. Вперше було досліджене й описане Люком Говардом у 1810 році.[1] Як правило, температурна різниця помітніша вночі...

 

Портрет Сави Мамонтова Творець: Врубель Михайло ОлександровичЧас створення: 1897Розміри: 62 × 48,5 смМатеріал: ПолотноТехніка: ОліяЖанр: портретЗберігається: Москва, РосіяМузей: Третьяковська галерея «Портрет Сави Мамонтова» — відомий портрет прихильника мистецтв і ві

Este artículo o sección necesita referencias que aparezcan en una publicación acreditada.Este aviso fue puesto el 12 de junio de 2011. Tarjeta EGA Paradise. Arachne en modo 640×350. La captura de pantalla contiene 14 colores. «EGA» redirige aquí. Para otras acepciones, véase EGA (desambiguación). EGA es el acrónimo inglés de Enhanced Graphics Adapter, la especificación estándar de IBM PC para visualización de gráficos, situada entre CGA y VGA en términos de rendimiento gráfic...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Oktober 2022. Awaludin Marwan, SH., MH.,MA.,PhD (Lahir di Jepara)[1] adalah seorang entrepreneur, dosen, penulis dan aktivis penegakan hukum Indonesia.[2] Ia aktif dalam berbagai kegiatan penelitian dan pengabdian pendidikan hukum di Indonesia. Pendi...

 

Cet article est une ébauche concernant une localité polonaise. Vous pouvez partager vos connaissances en l’améliorant (comment ?) selon les recommandations des projets correspondants. Łosiewice Administration Pays Pologne Région(Voïvodie) Mazovie District(Powiat) Węgrów Commune(Gmina) Łochów Code postal 07-130 Indicatif téléphonique international +(48) Indicatif téléphonique local 25 Immatriculation WWE Démographie Population 330 hab. (2006) Géographie Coordonnées...

Potentilla Potentilla reptansTaksonomiDivisiTracheophytaSubdivisiSpermatophytesKladAngiospermaeKladmesangiospermsKladeudicotsKladcore eudicotsKladSuperrosidaeKladrosidsKladfabidsOrdoRosalesFamiliRosaceaeSubfamiliRosoideaeTribusPotentilleaeSubtribusPotentillinaeGenusPotentilla Linnaeus, 1753 Tipe taksonomiPotentilla reptans Tata namaSinonim taksonDuchesneaSpeciesSekitar 300–500lbs Potentilla /ˌpoʊtənˈtɪlə/[1] adalah sebuah genus dari famili Rosaceae. Genus ini terdiri dari 300 ...

 

ثالوث الظلام أو الثالوث المظلم (بالإنجليزية: Dark triad)‏ هو موضوع في علم النفس يركز على ثلاث سمات من الشخصية: النرجسية، والمكيافيلية، والاعتلال النفسي. استخدام مصطلح «الظلام» أو «المظلم» يشير إلى ان من يحتوي هذه الصفات لديهِ الصفات الحاقدة. وتستخدم الأبحاث حول ثالوث الظلام عل...

 

American academic publishing company Nova Science PublishersFounded1985FounderFrank H. ColumbusCountry of originUnited StatesHeadquarters locationHauppauge, New YorkDistributionWorldwideKey peopleNadya Gotsiridze-Columbus (President); Donna Dennis (Vice-President)Publication typesAcademic journals, books, encyclopedias, handbooksNonfiction topicsScience and technology, medicine and biology, social sciencesFiction genresAcademic; STMImprintsNOVA, NOVA Biomedical, NovinkaNo. of employees55 in-h...

Public community college in Key West, Florida, United States The College of the Florida KeysMottoIsland Living, Island LearningTypePublic community collegeEstablished1965; 58 years ago (1965)Parent institutionFlorida College SystemPresidentJonathan GueverraStudents1,348LocationKey West, Florida, United StatesCampusthree campuses throughout the Florida KeysNicknameCFKWebsitecfk.edu The College of the Florida Keys (CFK), formerly Florida Keys Community College, is a public com...

 

This article is about the British regiment. For the Canadian regiment, see Essex Regiment (Tank). Essex RegimentCap badge of the Essex Regiment.Active1881–1958Country United KingdomBranch British ArmyTypeInfantryRoleLine infantrySizeTwo Regular battalions Two Militia battalions, later one Special Reserve battalion Four Volunteer and Territorial Battalions Up to 23 Hostilities-only battalionsGarrison/HQWarley Barracks, BrentwoodNickname(s)The PompadoursMotto(s)Montis insignia calpe...

 

Ismaili Centre, LisbonMain courtyard of the Ismaili Centre in Lisbon, Portugal.ReligionAffiliationNizari Ismaili MuslimLeadershipHis Highness the Aga KhanLocationLocationLisbon, PortugalArchitectureArchitect(s)Raj Rewal and Frederico ValsassinaGroundbreakingDecember 1996CompletedJuly 1998Websitehttps://the.ismaili/ismaili-centre-lisbon The Ismaili Centre, Lisbon, is one of six Ismaili Centres worldwide. Established in the Palma de Baixo area of Lisbon in 1998, it is a religious, social and cu...

2021 American television series WWE's Most Wanted TreasuresSeason 2 posterGenreRealityCreated byTriple HStephanie McMahonPresented byA. J. Francis (Season 1)Booker T (Season 2)Mick Foley (Season 2)Lita (Season 2)Country of originUnited StatesOriginal languageEnglishNo. of seasons2No. of episodes19 (list of episodes)ProductionProduction companyWWE StudiosOriginal releaseNetworkA&EReleaseApril 18, 2021 (2021-04-18) –present (present) WWE’s Most Wanted Treasures is an Amer...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Februari 2023. SDN Cipinang Besar Selatan 19Sekolah Dasar Negeri Cipinang Besar Selatan 19InformasiJenisNegeriNomor Pokok Sekolah Nasional20108449Jumlah siswa329 2010StatusAktifAlamatLokasiJln.Pancawarga I Gg 16, Jakarta Timur, DKI Jakarta, IndonesiaSitus ...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!