Алена Барсук |
Нараджэнне |
1930
|
Смерць |
не раней за 1955 |
Член у |
|
Адукацыя |
|
Алена Барсук (1930 — ?) — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП). Сястра Тамары Барсук і Ларысы Барсук. [1].
Біяграфія
Нарадзілася ў 1930 г. у в. Барсукі (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка). Вучылася ў Шкунціцкай школе, потым у Глыбоцкім педагагічным вучылішчы. У 1946 г. далучылася да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў: студэнты вырашылі папулярызаваць беларускую мову і культуру, ідэю незалежнасці Беларусі. 25 сакавіка 1946 г. разам з іншымі сябрамі СБП прымала прысягу на вернасць беларускаму народу.
У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты ўдзельнікаў арганізацыі: да пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які падштурхоўваў да тэрарызму, выдаваўшы сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі. Праз тое з 9 лютага Алена пераходзіць на нелегальнае становішча. Вясной 1947 г. была арыштаваная падчас верагоднай спробы выезду ў Польшчу на станцыі Навадруцак каля Глыбокага.
Падчас судовага працэсу ў Полацку (11—12 лістапада 1947) асуджана да 10 гадоў папраўча-працоўных работ у савецкіх канцлагерах. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобласці (Тайшэт).
Вызвалена ў 1955 г. Дата і месца смерці невядомыя.
Зноскі
Літаратура
- Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 38, 224, 227, 229, 236, 283, 317, 319, 340.
- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.
Спасылкі
Гл. таксама