Алена Аляксееўна Хараберуш (нар. 28 ліпеня 1951, г. Вільнюс) — беларускі скульптар.
Біяграфія
Скончыла ў 1976 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. 3 1977 года ўдзельніца мастацкіх выставак[1].
Творчасць
Працуе ў манументальнай, станковай, паркавай і мемарыяльнай скульптуры, матэрыял — бронза, граніт, шамот[1].
Сярод твораў: надмагільны помнік А. Кішчанкі (2008), Магілёўскай вобласці, ахвярам Мінскага гета каля Кальварыйскіх могілак (у суаўтарстве з Л. Пакульніцкім, пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля, архітэктар Леанід Левін[2]), кампазіцыі «Буслы» (2009, у сааўтарстве з Л. Пакульніцкім), «Маці і дзіця» — усе ў Мінску, скульптура «Бахус» (г. Новы Свет, Украіна), мемарыяльныя дошкі[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Літаратурным музеі Я. Купалы і інш[1].
Сям’я
У шлюбе са скульптарам Леанардам Пакульніцкім.
Зноскі