У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Церашкова.
Алена Аляксандраўна Церашкова (нар. 1977) — сківіцава-тваравы хірург, беларуская пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тэквандо, палітычная зняволеная.
Біяграфія
Урач аддзялення сківіцава-тваравай хірургіі 11-й гарадской клінічнай бальніцы.
Член партыі БНФ. Была кандыдаткай у дэпутаты па Каменнагорскай выбарчай акрузе № 101 на парламенцкіх выбарах 2019 года.
Палітычны пераслед
Церашкову арыштавалі 20 мая 2024 года. 20 чэрвеня 2024 года Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска (суддзя — Юльяна Шчэрба) прысудзіў ёй тры гады «хатняй хіміі» паводле артыкула 342 КК «Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»[1]. 24 чэрвеня 2024 года сумеснай заявай пяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Прававая ініцыятыва, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Церашкова прызнана былой палітычнай зняволенай[2].
Публікацыі
- Церашкова, А. У поўны рост ці ўстану…: паэзія / А. Церашкова. — Мінск : Беларускае выдавецкае Таварыства «Хата», 2005. — 57 с.
- Грынчанка, П. Сакрэты кветак для дарослых і дзетак / П. Грынчанка, А. Церашкова. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. — 30, [1] с.
- Церашкова, А. Вершы-загадкі / А. Церашкова. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — [6] с.
- Церашкова, А. Англійская мова: слова за словам: вершы / А. Церашкова. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — [36] с.
Зноскі
Спасылкі