У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Собалева.
Алена Аляксандраўна Собалева (нар. 12 мая 1993, Ласосна, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць[1]) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Дасягненні
На Чэмпіянаце свету сярод юнакоў 2009 года заняла 11 месца з вынікам 50,74.
На Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2011 года ў Таліне заняла 4 месца з вынікам 61,83.
Бронзавая прызёрка Чэмпіяната свету сярод юніёраў 2012 года ў Барселоне з вынікам 67,13.
На Чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі 2013 года ў Тамперэ заняла 6 месца з вынікам 66,10.
Пераможца Кубка Еўропы па зімовых кіданнях 2015 года (U-23) ў Лейрыі з вынікам 69,95.
На Камандным чэмпіянаце Еўропы 2015 года ў Чэбаксарах заняла 4 месца з вынікам 72,86. Сярэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі 2015 года ў Таліне з вынікам 71,20. На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Пекіне заняла 10 месца з вынікам 70,09.
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года ў кіданні молата з вынікам 70,43 м[2].
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Амстэрдаме заняла 15 месца ў кіданні молата з вынікам 66,78 м[2].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра заняла толькі 20 месца ў кіданні молата з вынікам 67,06 м[2].
Палітычныя погляды
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].
Зноскі
Спасылкі