Алена Альбертаўна Скрыпель |
Род дзейнасці |
банкір, прадпрымальнік |
Муж |
Аляксандр Беражны |
Дзеці |
Валерый Скрыпель |
Месца працы |
|
Алена Альбертаўна Скрыпель — беларуская прадпрымальніца, старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі (з 2014 года).
Біяграфія
Працавала ў банкаўскім сектары. У 1992 годзе звольнілася з пасады начальніка валютнага ўпраўлення Беларусбанка[1].
З’яўляецца дырэктарам ТАА «Беламаркет Хелена Валеры», якому належыць аднайменная сетка магазінаў бяспошліннага гандлю[2].
У лістападзе 2014 года абрана старшынёй Беларускай асацыяцыі гімнастыкі па прапанове віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова[3].
Муж — Аляксандр Беражны. Сын — Валерый, выпускнік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[4].
Узнагароды
Зноскі