У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Яновіч.
Алена Іванаўна Яновіч |
Дата нараджэння |
18 сакавіка 1933(1933-03-18) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
4 мая 2023(2023-05-04) (90 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Месца працы |
|
Навуковая ступень |
доктар філалагічных навук (1984) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
|
Алена Іванаўна Яновіч (18 сакавіка 1933, Гомель — 4 мая 2023[крыніца?], Мінск) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1984), прафесар (1987).
Біяграфія
Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1955), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1960).
Працавала ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1958—1968, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1968, прафесар кафедры рускай мовы).
Навуковыя інтарэсы: гістарычнае і сучаснае словаўтварэнне беларускай і рускай моў; гісторыя мовазнаўства; параўнальна-гістарычнае мовазнаўства; лінгвастылістыка старабеларускіх помнікаў; кагнітыўная і камунікатыўная лінгвістыка.
Пайшла з жыцця 4 мая 2023 г. у Мінску.
Узнагароды
Медаль Францыска Скарыны, знак «Выдатнік адукацыі» і інш.
Зноскі
Літаратура
- Яновіч Алена Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 274. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Янович Елена Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 723.
- Яновіч Алена Іванаўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 329.
- Елена Ивановна Янович // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск, 2013. — № 3. — С. 92—93.
- Елена Ивановна Янович / Л. Г. Мощенская // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск, 2008. — № 1. — С. 91—92.