Дзяцінства правёў у Германіі, дзе пачаў займацца футболам у клубе «Баер», выхаванцам якога з’яўляецца. У 2008 годзе вярнуўся ў Фінляндыю, дзе дэбютаваў у прафесійным футболе за клуб ХІК у 2010 годзе[3]. 26 верасня 2011 года футбаліст падоўжыў кантракт з ХІКам да 2015 года. У студзені 2012 года Александэр быў аддадзены ў арэнду ў мёнхенгладбаскую «Барусію» на 1,5 года[4]. Дэбютаваў у Бундэслізе 10 сакавіка 2012 года ў матчы супраць «Фрайбурга».
У чэрвені 2013 года падпісаў кантракт з клубам «Кайзерслаўтэрн», які выступаў у Другой Бундэслізе. У студзені 2017 года перабраўся ў амерыканскі клуб «Нью-Ёрк Сіці», у 2019 годзе стаў капітанам каманды.
У снежні 2020 года перайшоў у «Остын», які ў сезоне 2021 дэбютаваў у МЛС.