Александрыя (перакладны раман)

Александрыя
Выданне
Жанр грэчаскі раман[d]
Мова арыгінала старажытнаруская мова
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Александры́я» — помнік сусветнай літаратуры, прыгодніцкі раман, прысвечаны апісанню жыцця, паходаў і подзвігаў Аляксандра Македонскага. Тэкст твора грунтуецца на белетрызаванай біяграфіі, складзенай у пачатку III ст. ў Егіпце на грэчаскай мове. Большасць герояў рамана (персідскі цар Дарый, індыйскі цар Пор, жонка Аляксандра Раксана, яго военачальнікі Антыёх і Пталамей) — рэальныя гістарычныя асобы, агульная схема паходаў і бітваў адпавядае самраўднасці. Аднак у цэлым «Александрыя» — мастацкі твор на гістарычную гэму, у якім шмат выдуманага, легендарнага і нават казачна-фантастычнага, напрыклад, у апісанні прыгод галоўнага героя ў Індыі.

Усходнім славянам твор вядомы ў 3 асноўных рэдакцыях: лацінскай (узнікла ў IV ст.), хранаграфічнай (XI—XII стст.) і сербскай (XIV ст.). На Беларусі у XV ст. быў перакладзены паўднёваславянскі варыянт «Александрыі». Непасрэднай крыніцай беларускага перакладу лацінскай рздакцыі было адно з польскіх друкаваных выданняў XVI ст. Раман бытаваў у розных скарочаных варыянтах, уключаўся ў гістарычныя зборнікі, хронікі, хранографы (гл. «Вялікая хроніка», «Хроніка ўсяго свету») і ўспрымаўся тагачасным чытачом як праўдзівае і дакладнае аддюстраванне і гістарычных падзей і рэалій.

Асноўныя беларускія спісы ўпершыню апублікаваў У. В. Анічэнка ў кнізе «Александрыя» (1962).

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!