У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дзямідава.
Аксана Дзямідава |
Пол |
жаночы |
Поўнае імя |
Аксана Яўгенаўна Дзямідава |
Спецыялізацыя |
плаванне[d] |
Нарадзілася |
23 снежня 1993(1993-12-23) (31 год)
|
Грамадзянства |
Беларусь |
Рост |
167 см |
|
Аксана Яўгенаўна Дзямідава (нар. 23 снежня 1993, Мінск, Беларусь) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Неаднаразовая Чэмпіёнка Беларусі.
Дасягненні
Пераможца Першынства Беларусі 2009 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[1].
Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем і на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем. Срэбраная прызёрка на дыстанцыі 100 м батэрфляем, бронзавая прызёрка на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м[2].
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў эстафеце 4×100 метраў вольным стылем, дзе беларускі абнавілі рэкорд Беларусі (3.40,67), але занялі 13-е месца з 16-ці[3].
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы 2013 года на дыстанцыі 4×50 вольным стылем[4].
Чэмпіёнка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[5].
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем, на дыстанцыі 100 м батэрфляем, а таксама ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 мікст. Срэбраная прызёрка на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 100 м вольным стылем[6].
Крыніцы
Спасылкі