Адэр (таксама Адар, Адарэ) — мыс і паўвостраў, размешчаныя на крайнім паўночным усходзе рэгіёна Зямля Вікторыі, Усходняя Антарктыда. Мыс умоўна адлучае мора Роса (на ўсходзе) ад Паўднёвага Акіяна (да захадзе). Пры руху ўглыб паўвострава над мысам узвышаюцца горы Адміралцейства. Брытанец Джэймс Рос знайшоў мыс Адэр у студзені 1841 і назваў яго ў гонар свайго сябра віконта Адэра, які быў родам з горада Адэр, цяпер рэспубліка Ірландыя. Пазней, у 1895 г., мыс Адэр сыграў важную ролю ў якасці месца высадкі і зімоўкі першых даследчыкаў Антарктыкі.
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!