Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Балгарыі — падзел тэрыторыі Рэспублікі Балгарыя на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання. У цяперашні час ён мае два ўзроўні — 28 абласцей (балг.: областа), падзеленых на 265 абшчын (балг.: общини).
Сучасны падзел
Абшчыны
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, у якіх у асноўным ажыццяўляецца мясцовае самакіраванне ў Балгарыі, з’яўляюцца абшчыны. Іх колькасць — 265.