Адам Гурал (польск.: Adam Góral) — польскі футбаліст, трэнер, спартыўны функцыянер. Выступаў на пазіцыі брамніка.
Клубная кар’ера
Выступаў за прушцкі «Старт»[1], пазней стаў прэзідэнтам клуба[2].
У 2015 годзе пачаў працаваць трэнерам брамнікаў асноўнага складу і галоўным трэнерам дубля жаночай футбольнай каманды з Быдгашчы. 1 ліпеня 2016 года стаў галоўным трэнерам асноўнага складу «Быдгашчы»[3].