У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кітурка .
Ірына Фёдараўна Кітурка (нар. 1 чэрвеня 1970 , в. Чарнаўчыцы , Брэсцкі раён ) — беларускі гісторык , педагог . Спецыяліст па эканамічнай гісторыі Беларусі XVIII стагоддзя. Доктар гістарычных навук (2024), дацэнт (2008).
Біяграфія
Нарадзілася 1 чэрвеня 1970 года ў вёсцы Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна .
У 1993 годзе скончыла гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы . У 1993—1998 гадах працавала настаўніцай гісторыі ў СШ № 23 г. Гродна.
Скончыла аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі . У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзяржаўныя ўладанні на землях Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.: палітыка гаспадарчага аднаўлення і развіцця».
У 2001—2007 гадах працавала ў Інстытуце паслядыпломнай адукацыі ГрДУ імя Я. Купалы : выкладчык, дацэнт, намеснік дэкана факультэта бесперапыннай адукацыі. У 2008—2015 гадах дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Я. Купалы . З 2016 года начальніца вучэбна-метадычнага ў праўлення, першы прарэктар, з 2017 года рэктар ГрДУ імя Я. Купалы .
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Горкаўскай выбарчай акрузе № 3. Старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі[ 2] .
У 2019 годзе скончыла Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь . Скончыла дактарантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі .
24 мая 2024 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ёй наданы навуковы ступень доктара гістарычных навук [ 3] .
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: эканамічная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў, дзяржаўная мытная служба Вялікага Княства Літоўскага, Скарбовая камісія Вялікага Княства Літоўскага , крыніцы эканамічнай гісторыі Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў.
Узнагароды
Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі (2018), Граматай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (2018, 2020), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі (2020), Граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2020), нагрудным знакам Упраўлення ўнутраных спраў «За адзнаку» (2020), юбілейным медалём «90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь », нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі » (2022).
Пераможца рэспубліканскага конкурса «Жанчына года -2021» у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва».
Сям’я
У шлюбе з гісторыкам Юрыем Кітуркам , дырэктарам Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея . Пазнаёміліся яны, калі разам з вучобы ездзілі на бульбу[ 4] .
Бібліяграфія
Дзяржаўныя ўладанні на землях Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.: палітыка гаспадарчага аднаўлення і развіцця. Гродна, 2013.
Гісторыя Беларусі: дапаможнік. Гродна, 2007.
Удзел у калектыўных працах
Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2021.
Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Гродна, 2019.
Августовский канал: необычная история и новая жизнь. Минск, 2019.
История белорусской государственности. Т. 1: Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. Минск, 2018.
Гісторыя Беларусі ад пачатку ХІХ да 1945 года. Мінск, 2015.
Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Санкт-Пецярбург, 2014.
Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2007.
Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Мінск, 2004.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі