У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Лысенка.
Ірына Міхайлаўна Лысе́нка (нар. 29 жніўня 1954 г., Віцебск — 7 кастрычніка 2021[3]) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар.
Біяграфія
Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут (1977). Працавала ў Аршанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Працуе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1997 года прафесар кафедры педыятрыі, з верасня 2006 года — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па паталогіі гіпафізарна-тырэоіднай сістэмы дзяцей, рэабілітацыі аслабленых дзяцей бязлекавымі сродкамі (рэфлексатэрапія, фітатэрапія, масаж і інш.).
Зноскі
Літаратура
- Лысе́нка Ірына Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 384. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лысенка Ірына Міхайлаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 528—529.
- Лысенко Ирина Михайловна (29.08.54—07.10.2021) // Здравоохранение Беларуси, № 2(38), 2021. — С. 5. (руск.)
Спасылкі