Ірына Міхайлаўна Котава
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Котава.
Ірына Міхайлаўна Котава (17 лістапада 1976, Мінск, фр.: Irina Kotova) — беларускі і французскі мастак, графік, жывапісец.
Біяграфія
Нарадзілася ў Мінску 17 лістапада 1976 года.
Персанальныя выстаўкі
Выстаўка-дуэт
- 2013-2014: галерэя Рускі Свет у Парыжы, «Крылы Раства»[11], сумесна з Маргарытай Котавай.
Супольныя выстаўкі
- 1991 выстаўка ў «Кінацэнтры на Краснай Прэсне», Масква, Расія
- 1995/1996 Міжнародная выстаўка, арганізаваная Канадскім фондам дапамогі ахвярам Чарнобыля, la Maison du Citoyen, Хал (Квебек), Канада
- 2000 Рэспубліканская выстаўка «Мастак і кніга», Палац мастацтваў у Мінску, Беларусь
- 2000 сімпозіум па малюнку «2000' Студыюм», Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск
- 2003 Міжнародная выстаўка «Alberobello Arte editione 2003», Альберабела, Італія
- 2003 3-ці Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
- 2004 4-ы Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
- 2006 5-ы Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
- 2006 Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі, Парыж
- 2006 Рэспубліканская маладзёжная выстаўка, Палац мастацтваў у Мінску, Беларусь
- 2009 Міжнародная выстаўка, галерэя Палаца Рэспублікі ў Мінску, Беларусь
- 2011 Нацыянальная бібліятэка Беларусі[12][13] ў Мінску
- 2013 Міжнародная выстаўка «Сардэчна запрашаем у Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Без клішэ» у мастацкай галерэі «D.E.V.E. Gallery» у Бругэ, Бельгія[14]
- 2018 выстаўка выкладчыкаў мастацкіх майстэрняў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
- 2018 выстаўка мастакоў беларускай дыяспары ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь, Парыж[15]
- 2019 выстаўка выкладчыкаў мастацкіх майстэрняў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў
- 2016 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
- 2017 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
- 2018 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя[16]
- 2019 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
Перформанс Вечнасць імгнення
10 студзеня 2014 года ў канцэртнай зале Яна ХХІІІ ў Парыжы адбыўся інтэрактыўны літаратурна-музычна-мастацкі перформанс «Вечнасць імгнення», створаны сумесна з французскім пісьменнікам Крыстофам Левалуа і французскім піяністам і кампазітарам беларускага паходжання Кірылам Заборавым.[17][18].
Кніжныя ілюстрацыі
Ірына Котава праілюстравала[19] новы англамоўны варыянт кнігі[20] Гутарка прападобнага Серафіма Сароўскага з М. Матавілавым, апублікаваны ў 2010 годзе ў Лондане[21][22].
Прэзентацыі, рэпартажы, дакументальны фільм
- 2014 1 сакавіка ў эфір тэлеканала Беларусь 1 выйшла праграма Існасць[28], прысвечаная творчасці беларускай мастачкі Ірыны Котавай[29].
Выданне
- 2010 Альбом твораў Ірыны Котавай Уяўны Парыж (фр.: Paris imaginaire, руск.: Воображаемый Париж)[30] на трох мовах (французскай, беларускай і рускай) быў падрыхтаваны і выдадзены сумесна з французскім пісьменнікам Крыстoфам Левалуа пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі і Пасольства Францыі ў Беларусі, а таксама Беларускага саюза мастакоў (Минск Архівавана 24 сакавіка 2012.)[31].
Стыль
Яўген Шунейка — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт БДАМ, адзначае лаканічны артыстызм выяўленчай мовы Ірыны Котавай. Асабліва ён вылучае серыю парыжскіх твораў беларускай мастачкі: «Яна [Ірына Котава] не займаецца дакументальнай канстатацыяй таго ці іншага ўбачанага ёй матыва, а перадае яго выразную вобразную адметнасць, шматасацыятыўнасць. У гэтым сэнсе яе творы ўспрымаюцца як жывы працяг выдатных традыцый дэмакратычнага французскага мастацтва ХІХ — першай паловы ХХ ст., звязаных з незабыўнай творчасцю імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў, сімвалістаў, экспрэсіяністаў, сярод якіх — К. Мане, К. Пісаро, В.Ван Гог, П. Банар, А. Марке, М. Утрыло, М. Шагал, Х.Суцін, M.Кікоін і інш. Яе жывыя і выразныя творы, выкананыя на адным дыханні, ужо знайшлі шырокае прызнанне сярод парыжскіх знаўцаў і калекцыянераў сучаснага мастацтва.»[2][32]
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Ірыны Котавай
- Выступленне Архівавана 20 мая 2011. пасла Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, спадара Мішэля Рэнеры Архівавана 9 кастрычніка 2011., на адкрыцці выстаўкі Ірыны Котавай 8 снежня 2010 года
- Інтэрв’ю, Архівавана 27 ліпеня 2011. апублікаванае ў газеце Народная Воля 11 студзеня 2011 года
- Інтэрв’ю, Архівавана 24 жніўня 2011. апублікаванае ў газеце Савецкая Беларусь, 12 студзеня 2011 года
- Прэзентацыя творчага шляху на Беларускім праваслаўным інфармацыйным партале Собор.by, 24 студзеня 2011 года
- Артыкул, апублікаваны 3 сакавіка 2011 года ў газеце The Minsk Times, газетная старонка з артыкулам у фармаце PDF
- Артыкул Архівавана 9 студзеня 2017. «Над дахамі Парыжа» прадставіў творчы праект Ірыны Котавай на старонках часопіса Мастацтва, № 6 (339), чэрвень 2011 года
|
|