У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Савельева.
Ірына Мікалаеўна Савельева (3 кастрычніка 1931, Санкт-Пецярбург — 19 жніўня 2020) — беларуская артыстка балета, педагог. Заслужаны артыст Таджыкскай ССР (1957), Народны артыст Беларускай ССР (1964).
Біяграфія
Скончыла ў 1951 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. 3 1951 года працавала ў Туркменскім, Чалябінскім, Куйбышаўскім тэатрах оперы і балета. У 1959—1972 гадах адна з вядучых танцоўшчыц Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1962 года (з перапынкамі) педагог Беларускага харэаграфічнага вучылішча, у 1971—1977 гадах — мастацкі кіраўнік.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1951 года.
Творчасць
Яе мастацтва вызначалі светлы, аптымістычны настрой, сталая тэхніка, артыстызм. Сярод партый: Марыя («Мара» Я. Глебава), Анежка («Святло і цені» Г. Вагнера), Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса), Царэўна («Казка пра мёртвую царэўну» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак[ru]» А. Хачатурана). Сярод вучаніц Л. Бржазоўская, Н. Паўлава.
Літаратура
Спасылкі