У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Васькоўская.
Ірына Леанідаўна Васькоўская (нар. 12 красавіка 1991, Барысаў, Мінская вобласць[2]) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў трайных скачках. Майстар спорту Беларусі.
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў трайных скачках з вынікам 14,19 м[3].
Палітычныя погляды
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].
Зноскі
Спасылкі