У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Казуліна.
Ірына Казуліна (19 кастрычніка 1959 — 23 лютага 2008) — грамадскі дзеяч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.
Біяграфія
Скончыла механічна-матэматычны факультэт БДУ, дзе і пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала праграмістам у НПА «Планар», затым — у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Пасля заканчэння Міжнароднай школы бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ працавала маркетолагам у тым самым Цэнтры.
Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступіла адным з арганізатараў праведзенай у Мінску міжнароднай канферэнцыі па праблемах падтрымкі жанчын, хворых на рак малочнай залозы.
Памерла ў 19:40 23 лютага 2008 года на 49-м годзе жыцця[1].
Зноскі
Спасылкі