У БСДП уступіла ў 1991 годзе. Выбіралася скарбнікам Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі. Неаднаразова выбіралася сябрам Цэнтральнага Камітэта партыі. З 2009 года старшыня Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі і сябар Прэзідыума БСДП. З 10 кастрычніка 2010 года намесніца старшыні, з 5 чэрвеня 2011 года па 11 сакавіка 2018 года — старшыня БСДП.
У 1992—2007 гадах была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.
Узнагароды
Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення[1].